дыстрафі́я, -і, ж. (спец.).

Расстройства жыўлення тканак, органаў або цэлага арганізма, абумоўленае парушэннем абмену рэчываў.

Д. сардэчнай мышцы.

|| прым. дыстрафі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаво́рвацца і загава́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. загаварыцца.

2. Гаварыць бяссэнсіцу ў выніку расстройства, хваравітага стану, старасці.

Стары пачаў з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псіхапа́тыя, ‑і, ж.

Душэўнае расстройства, псіхічнае захворванне.

[Ад грэч. psychē — душа і pathos — хвароба, пакуты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коснаязы́касць, -і, ж.

1. Расстройства мовы, якое праяўляецца ў няздольнасці правільна вымаўляць гукі; невыразнае вымаўленне.

2. перан. Няўменне лёгка, свабодна гаварыць; памылкі ў маўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агра́фі́я, ‑і, ж.

Расстройства або поўная страта здольнасці пісаць.

[Ад грэч. a — адмоўная часціца і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

базе́даў, ‑дава.

У выразе: базедава хвароба — расстройства функцый шчытападобнай залозы.

[Ад уласн, імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пано́с, ‑у, м.

Расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транс, -у, м.

Павышаная нервовая ўзбуджанасць, якая суправаджаецца стратай кантролю над сваімі ўчынкамі, а таксама форма псіхічнага расстройства, якая выяўляецца ў бессвядомых дзеяннях.

Упасці ў т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўро́з, ‑у, м.

Функцыянальнае расстройства, захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы. Неўроз сэрца. Агульны неўроз.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эратама́нія, ‑і, ж.

Кніжн. Хваравіта павышаная палавая ўзбудлівасць; псіхічнае расстройства на эратычнай глебе.

[Ад грэч. érōs, érōtos — каханне і слова манія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)