Во́пыт (БРС, КТС). Да апытаць. Рус. о́пыт, укр. о́пит, ’распытванне, допыт’, польск. opyt ’тс’, серб.-харв. о́пит ’вопыт, эксперымент’ (запазычанне з рус.Скок, 2, 666), балг., макед. опит ’тс’ (таксама, відавочна, з рус.). Па даных КГС, у беларускіх помніках слова ўжываецца толькі ў адным значэнні ’допыт’. Значэнні ’навуковы эксперымент’ і ’сукупнасць ведаў’ з’яўляюцца, відавочна, запазычанымі з рус. мовы, дзе яны развіліся таксама даволі позна, у XVIII ст. (Каткоў, Сказки…, 84–85). Вытворныя ад гэтай лексемы вопытны, вопытніцтва — гэта калькі адпаведных рус. слоў опытный, опытничество (Крукоўскі, Уплыў, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́пыт ’патрабаванне на рабочую сілу, тавар, патрэба’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), укр. по́пит ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба; папулярнасць’, польск. popyt ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба, папулярнасць’. Насуперак Банькоўскаму (2, 702), які лічыць польск. popyt калькай ням. Nachfrage ’тс’, можа разглядацца як самастойнае славянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння ад пытацца (гл.), як і шэраг падобных утварэнняў, параўн. пабо́р, пада́так, паку́пка, рус. побо́р, поку́пка, по́дать, польск. pobór, podatek, ст.-польск. pokup, popłat, podaz, чэш. poptávka, славац. poplatok ’плата, збор’, славен. poprašanje ’запрос, пытанне, апытванне’, poplača ’заробак’, popúst ’зніжка’, якім адпавядаюць рознапрыставачныя, у тым ліку беспрыставачныя формы з ням. мовы: Kauf ’пакупка’, Lohn ’заробак’, Befrage ’запрос’, Unterlass ’зніжка’ і інш. У першасным значэнні попыт, імаверна, азначала ’запытанне, распытванне пра належнасць тавару’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)