паве́трана-раке́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паве́трана-раке́тны паве́трана-раке́тная паве́трана-раке́тнае паве́трана-раке́тныя
Р. паве́трана-раке́тнага паве́трана-раке́тнай
паве́трана-раке́тнае
паве́трана-раке́тнага паве́трана-раке́тных
Д. паве́трана-раке́тнаму паве́трана-раке́тнай паве́трана-раке́тнаму паве́трана-раке́тным
В. паве́трана-раке́тны (неадуш.)
паве́трана-раке́тнага (адуш.)
паве́трана-раке́тную паве́трана-раке́тнае паве́трана-раке́тныя (неадуш.)
паве́трана-раке́тных (адуш.)
Т. паве́трана-раке́тным паве́трана-раке́тнай
паве́трана-раке́тнаю
паве́трана-раке́тным паве́трана-раке́тнымі
М. паве́трана-раке́тным паве́трана-раке́тнай паве́трана-раке́тным паве́трана-раке́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, якія ствараюцца для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэбнасцей грамадства. Дасягненні навукі і тэхнікі. Развіццё тэхнікі ў перыяд навукова-тэхнічнага прагрэсу.

2. зб. Машыны, механізмы, прыборы, апаратура, прылады той ці іншай галіны вытворчасці. Будаўнічая тэхніка. Сельскагаспадарчая тэхніка. □ Як толькі пачала вызваляцца з-пад снегу глеба, выйшла ў поле тэхніка. «Звязда». // Сукупнасць зброі, сродкаў радыёлакацыі і пад., што маюцца на ўзбраенні арміі. Ракетная тэхніка. // Сродкі невытворчага прызначэння, якія абслугоўваюць бытавыя, камунальныя, навукова-даследчыя, медыцынскія, спартыўныя, культурныя і пад. патрэбы. Тэлеінфармацыйная тэхніка. Тэхніка спартыўных комплексаў.

3. Сукупнасць прыёмаў, навыкаў, якія прымяняюцца ў якой‑н. галіне дзейнасці або мастацтве. Жывапісная тэхніка. Тэхніка ігры на фартэпіяна.

•••

Тэхніка бяспекі — сістэма тэхнічных сродкаў і прыёмаў работы, якія ствараюць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.

Ядзерная тэхніка — галіна тэхнікі, якая ахоплівае выкарыстанне ядзернай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)