перары́ў, -ры́ву, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

1. Разрыў чаго-н. на часткі, а таксама месца разрыву.

П. провада.

2. Тое, што і перапынак.

Гаварыць з перарывамі.

П. у стажы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадэрні́зм, -у, м.

Агульная назва розных кірункаў у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якія абвясцілі разрыў з рэалізмам, адмаўленне ад старых форм і пошук новых эстэтычных прынцыпаў.

|| прым. мадэрні́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́зрыў ’нязгода (паміж братамі)’, ’перарванне, перапынак (хваробы, смутку)’ (Нас.), балг. ра́зривразрыў (сэрца)’, ’разладжаны, расстройванне планаў’ — інтанацыйны варыянт аддзеяслоўнай лексемы разрыў. Да раз‑/роз‑ і рваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камуфле́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Падземны выбух міны для разбурэння падземных збудаванняў праціўніка або разрыў артылерыйскага снарада без утварэння варонкі (спец.).

2. перан. Нечаканая непрыемнасць, няўдача (уст., жарт.).

|| прым. камуфле́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́рваразрыў’, ’разрыў унутранных органаў ад вялікага напружання’, ’надрыў’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), гюрвішча ’цяжар’ (Юрч. Вьггв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння. Да рваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разры́ўка ’занятак’ (брасл., парад., Сл. ПЗБ), ’забаўка’, ’разрыў’ (Нас., Шн. 2), разрыва́ць ’забаўляць’ (Нас.). З польскага rozrywka ’забаўка, пацеха’. Сюды ж і разры́ў ’перапынак у працы’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Хаця не выключае, што гэта самастойнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разры́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рыю; зак., што.

Рыючы, раскідаць, развярнуць. Свіння разрыла двор. □ Дзік разрыў бурты бульбяныя. Караткевіч. // Разграбаючы (зямлю, снег і пад.), зрабіць паглыбленне. Разрыць яму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авангарды́зм, ‑у, м.

Агульная назва розных кірункаў у буржуазным мастацтве 20 в., якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюррэалі́зм, ‑у, м.

Мадэрнісцкі кірунак у мастацкай культуры 20 ст., які абвясціў крыніцай мастацтва сферу падсвядомага (інстынкты, галюцынацыі, сны), а яго метадам — разрыў лагічных сувязей, замененых суб’ектыўнымі асацыяцыямі.

[Фр. surrealisme — звышрэалізм.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обры́в

1. (разрыв) абры́ў, -ры́ву м., разры́ў, -ры́ву м.;

2. (откос) абры́ў, -ры́ву м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)