разгу́блівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разгубіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суме́цца ’збянтэжыцца, разгубіцца’ (ТСБМ), ’занудзіцца, засумаваць, замаркоціцца’, ’спалохацца, разгубіцца’ (глыб., пух., лях., Сл. ПЗБ), ’спахапіцца крыху, спалохацца’ (Варл.), сюды ж, відаць, балг. дыял. сумеіа́ ме ’непрыемна мне, гідка мне’. Зыходнае, магчыма, прасл. *sъ‑uměti sę, гл. і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скуёўдзіць ‘моцна памяць’ (чавус., Нар. сл.), скуёўдзіцца ‘сагнуцца, скорчыцца’ (Растарг.), ‘збянтэжыцца, разгубіцца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. куёўдзіцца, этымалагічна непразрыстае. З іншай суфіксацыяй параўн. скуёўчыць (бярэз., вусн. паведамленне С. Запрудскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

потеря́ться

1. згубі́цца;

2. (утратиться) стра́ціцца;

3. перен. (лишиться самообладания) збянтэ́жыцца; (растеряться) разгубі́цца; см. теря́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атарапе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Прыйсці ў замяшанне, разгубіцца ад нечаканасці, спалоху. У зале засмяяліся. Тодар атарапеў ад нечаканасці і абразы. Крапіва. Дыхнула полымем яму аж у самы твар. Выжлятнік закашляўся, адскочыў быў, атарапеў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; звычайна пр. сумеўся, ‑мелася; зак.

Збянтэжыцца; разгубіцца. Прывіталіся і абое сумеліся: .. [Андрыян] — ад нечаканасці,.. [Кацярына] — ад свайго пачуцця, якое не ўмела хаваць. Марціновіч. З непрывычкі кіраваць гэтакім вялікім сходам чалавек спачатку сумеўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асалапе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Разгубіцца, збянтэжыцца, страціць здольнасць разумець. Зелянюк на момант асалапеў, але зараз жа ўзяў сябе ў рукі. Зарэцкі. Агей стаяў утрупянелы і не ведаў, што яму падумаць. — Што асалапеў? — крыкнулі недзе зверху. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збянтэ́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Прыйсці ў замяшанне; разгубіцца, атарапець. Лабановіч трохі збянтэжыўся. Само слова «Ядвіся» балюча адгукнулася ў сэрцы, і назіральны Турсевіч гэта заўважыў. Колас. Каваль, убачыўшы гэтага чалавека ля жорнаў, спачатку на момант збянтэжыўся, збялеў і закалаціўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

1. Быць адмененым, ліквідавацца. Дрыжыць нездарма ён [бог]: заўзята Да бога бяда ўжо сунецца — Па скарачэнню штатаў Пасада яго скасуецца. Макаль.

2. Абл. Збянтэжыцца, разгубіцца. Лабановіч стараўся не скасавацца перад Саханюком і паказаць сваю школу з найлепшага боку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашаламі́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.

Разгубіцца, здзівіцца. Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: заедзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш. Колас. — Не пазнаеш? — перачытаў Рыгора Артур. — Ах, даруй, я зусім ашаламіўся... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)