разагна́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. разагнаць.

2. Расплюшчванне кавалка металу ў папярочным напрамку (спец.).

3. Паслядоўная паўторная перагонка вадкасцей, сумесей (спец.).

4. Строгая вымова; праробка, разнос (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разго́ўтаццаразагнаць сон, прачнуцца’ (Бяльк.; бялын., Янк. 3.). Гл. агоўтацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разагна́ны

1. разо́гнанный; рассе́янный;

2. распи́ленный;

3. распа́ханный;

1-3 см. разагна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разве́яць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; -ве́й; -ве́яны; зак., што.

1. Разнесці ў розныя бакі (ветрам).

Віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў.

2. перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць.

Р. трывогу.

Р. сумненні.

|| незак. разве́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разволо́чь сов., прост.

1. развалачы́, мног. паразвалака́ць;

2. безл. (о тучах) разагна́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разго́н, -у, м.

1. гл. разагнаць.

2. Рух з паступова нарастаючай хуткасцю; разбег.

Набраць р.

3. Адлегласць ад аднаго пункта да другога.

Які р!

4. перан. Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці.

Гаспадарка набірае р.

5. Строгая вымова; разнос (разм.).

Даць р. за парушэнне дысцыпліны.

|| прым. разго́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; размёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены; зак., каго-што.

1. Метучы, расчысціць што-н. (ад чаго-н.).

Р. снег.

Ветрам размяло (безас.) сухое лісце.

2. перан. Разагнаць, раскідаць.

Вайна размяла́ нас па свеце.

3. перан. Расхапаць, разабраць.

Р. тавары за адзін дзень.

|| незак. размята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Разагнаць усё, многае або ўсіх, многіх. [Мікодым] выйшаў з хаты, калі паліцыянты паразганялі ўжо людзей. Сабаленка. Вецер не дзьме, а ірве, і дзівіцца можна, як не паразганяў ён нізкіх хмар. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разжану́ць (разжену́ць) ’разагнаць’ (Нас.), жену́ць ’гнаць’ (Нас.). Абагульненне асноў інфінітыва і цяп. ч., параўн. чэш. hnáti, ženu ’гнаць’, ’прымушаць’, серб.-харв. гна̏ти, же̏нем, славен. gnáti, žénem ’гнаць’, ст.-сл. гънати, женѫ ’гнаць’. Да прасл. *gъnati/*ženǫ. Падрабязней гл. ЭССЯ, 7, 196–197. Параўн. жэнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)