На́псінь ’дрэва, пасінеўшае ці пачарнеўшае ад вільгаці’ (Нас.), напеніць ’пасінець ад вільгаці, макраты’ (Нас.). Гл. псініць ’намакаць да гніення, прымаць сіні колер (пра дрэва)’, паводле Насовіча (Нас., 316), да пасінець; хутчэй да псінь ’непрыемны пах; гніль’: Гето дерево псинь (Нас.), параўн. псіна ’сабачае мяса; дрэнны пах’; параўн. сапсёлы ’састарэлы, слабы’, усё да пёс 1 магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне з сіні, сінець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапсе́ць ’састарыцца’ (Нас., Растарг.), ’разбалавацца, дрэнна сябе паводзіць’ (Растарг.). Да псець (гл.); магчыма, з’яўляецца семантычным эквівалентам прымаўкі песі век зжыў (Нас.). З іншай прыстаўкай — запсе́ць ’састарыцца, як сабака’ (Шат., Касп.). Сінанімічна ў другім значэнні да разапсе́ць ’разбалавацца’ (Растарг.). Здзіўляе падабенства харв. дыял. spjèšati ’аслабець’, якое разам са славен. pȇhati ’стаць слабым, стаміцца’ Бязлай (3, 21) збліжае з *pьsъ (гл. пёс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пёстрый

1. страка́ты, пярэ́сты; (рябой) рабы́; (разноцветный) рознакаляро́вы;

пёстрая ло́шадь рабы́ (пярэ́сты) конь;

пёстрый пёс рабы́ саба́ка;

2. перен. (неоднородный) неаднаста́йны, ро́зны; (цветистый) квяці́сты;

пёстрый соста́в населе́ния неаднаста́йны (ро́зны) склад насе́льніцтва;

пёстрый стиль квяці́сты стыль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́; незак., каго-што.

1. Незак. да даць.

2. заг. дава́й(це); з інф. незак. ці з 1 ас. мн. буд. Разм. Выражае запрашэнне да сумеснага дзеяння. Давай спаць. Давай возьмемся за работу. □ [Мігуцкі:] Я не хачу гвалтаваць вашага сумлення, але давайце разважаць сур’ёзна. Крапіва.

3. заг. дава́й; з інф. незак. Разм. Ужываецца ў значэнні: пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што‑н. Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць. Якімовіч. Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць. Бядуля.

•••

Быту не даваць — не даваць спакою каму‑н.

Вачам веры не даваць — пра неабходнасць пільна, уважліва ставіцца да чаго‑н., паўторна правяраць што‑н.

Даваць у нос — тое, што і біць у нос (гл. біць).

Не даваць жыцця каму — турбаваць, непакоіць.

Не даваць кроку ступіць — пра немагчымасць або забарону свабодна дзейнічаць.

Не даваць літасці каму — не рабіць уступак, не пакідаць без пакарання за якую‑н. віну.

Не даваць праходу каму — настойліва прыставаць з пытаннямі, просьбамі, размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рлы, ‑аў; адз. перл, ‑а, м.

1. Тое, што і жэмчуг. Там зліткі золата былі, І перлы, і каралы. Танк. Былі прадэманстраваны розныя тканіны: цяжкія парчовыя з шоўкавых, залатых і срэбных нітак, упрыгожаныя перламі і самацветамі. «ЛіМ». // перан.; чаго або якія. Каплі дажджу, расы і пад., якія блішчаць, пераліваюцца, як жэмчуг. Малады бярэзнік, які густа парос ля самай шашы, блішчаў тысячамі перлаў-расінак, што віселі і пераліваліся на лісцях. Сіўцоў. Ты чуйна слухаеш, прынік, Як звоняць перлы вадзяныя. Танк.

2. перан.; чаго. Пра што‑н. самае выдатнае, цудоўнае па сваіх якасцях. «Грубае жыццё» сапраўды пераплаўлялася ў грудзях паэта ў перлы паэзіі. Лойка. Вунь, злева, перл готыкі, збудаваны ў шаснаццатым стагоддзі касцёл Святой Ганны. Арабей. // Іран. Пра што‑н. бязглуздае, недарэчнае і пад. Тувім прыводзіць узор прадукцыі аднаго з .. [графаманаў]: Калі цябе ўбачыў, як кроіла сала, Маё сэрца зразу, як пёс у ваду, ўпала.. Нічым не горшыя перлы можна набраць з часопісаў, нават з некаторых кніг і ў нас. Лужанін.

•••

Рассыпа́ць перлы гл. рассыпаць.

[Фр. Perle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апсі́к, псік ’вокліч для адгону катоў’ (РБС, Касп., Бесар., Нас.), псікаць (Нас.). Рус. дыял. (зах.) псик, укр. дыял. (лемк.) псик, польск. a psik ’вокліч для адгону катоў; гукапераймальнае пра чыханне’, разм. apsik, dać apsik ’даць па носе’ (Вечаркевіч), славен. psîk ’шыпенне’. Літ. дыял. apsìk ’вокліч для адгону катоў’. Пашырэнне ў асноўным на польскай і беларускай тэрыторыі робіць малаверагодным дапушчэнне Бесар., 40, аб паходжанні апсік з цюркскай назвы кошкі пшик (бышык, пышык, мышык). Няма пэўнасці і ў этымалогіі, якую прыводзіць Германовіч, Междометия, 63, аб сувязі слоў апсік, псік з назвай сабакі пёс (*pьsъ), таму што гэты вокліч ужываецца па наяўных даных толькі для адгону катоў. Магчыма, трэба тлумачыць як гукапераймальнае слова, якое перадае гук, які быццам вымаўляе кошка для выражэння незадаволення; на гукапераймальны характар указвае фіксацыя гукакомплексу прынамсі ў двух выпадках (славенскім і польскім) у яўна гукапераймальным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́шня, пешня́, пі͡эшня, пішня́, пе́чня, пышня́, пяшня́ ’прылада (лом з драўляным дзяржаннем) для прасякання лёду’ (паўн. і ц.-бел.), інструмент (далато шырынёй 4,5 см, насаджанае на доўгае дзяржанне да 2 м) для вырабу ночваў, лодак, вулляў-борцей, для прадзёўбвання пазоў, дзірак’ (паўд.-бел., паўд.-усх.-бел.) (ЛА, 2, а таксама ТСБМ; Гарб.; полац., З нар. сл.; глыб., Сл. ПЗБ; Бяльк.; ТС; Маш.: Сержп. Борт.; Сл. Брэс.; лун., Шатал.; слаўг., Нар. сл.; рагач., ганц., іўеў., З нар. сл.), пі́шня ’кій, якім падпіраюцца, ідучы па лёдзе’ (Сл. Брэс.). Рус. пе́шня, польск. piesznia, piersznia, pieśnia ’тс’. Сюды ж адносяць і славен. pȅs ’пень, ствол бука’, рус. пёс ’доўбня таўчы гліну’. Звязваецца з *pěst‑ (гл. пе́ста 2) альбо з *pьx‑ (гл. піха́ць) < і.-е. *pis‑, *pei̯s‑ (Мерынгер, WuS, 1, 3; Гольтхаўзен, KZ, 72, 204; Фрэнкель, 586, Сабалеўскі, Лекции, 137; Праабражэнскі, 2, 56; Мацэнаўэр, LF, 12, 336; 15, 168; Фасмер, 3, 258; Бязлай, 3, 27). Сэндзік (Slawistyczne studia językoznawcze, 1987; 339–342) рэканструюе паўн.-слав. *pěšьńa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псава́ць ’рабіць непрыгодным, непрыдатным; глуміць’, псава́ць кроў ’злаваць, раздражняць’ (ТСБМ, Мал., Нік. Очерки, Бес., Булг., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Шат., Сл. ПЗБ), псова́ць, псува́ць ’псаваць’ (Мядзв., Нас., Байк. і Некр., Бяльк., ТС), псуць ’псаваць’ (Нас., ТСБМ). Укр. псува́ти ’тс’, рус. дыял. псова́ть, псувать, псить ’тс’, польск. psować (XVI–XVII стст.), psuć ’тс’, ст.-чэш. psouti ’лаяць, сварыцца’, славен. psováti ’тс’, серб.-харв. псо̀вати ’тс’, балг. псу́вам ’гаварыць непрыстойныя і крыўдныя словы’, макед. пцуе ’лаяць, ганьбіць, сварыцца’. Прасл. *pьsovati, адназоўнікавае ўтварэнне ад *pьsъ (гл. пёс), параўн. БЕР, 5, 842. Аднак праславянскасць сумнеўная, звычайна разглядаюцца як самастойна ўзнікшыя словы ў асобных славянскіх мовах па тыпалагічнай мадэлі ’сабака’ → ’лаяць, абражаць; глуміць, псаваць’, параўн. літ. šunióti ’лаяць, абражаць’ ад šũo ’сабака’, ням. hunzen ’ганьбіць, параўноўваючы з сабакам; глуміць, псаваць’ пры Hund ’сабака’ (Сной₂, 591; ЕСУМ, 4, 359, 623). Банькоўскі (2, 958) псаваць, укр. псувати і славац. дыял. psuť выводзіць з польскай мовы, што можна прыняць, відаць, толькі для значэння ’глуміць, псаваць’. Гл. таксама Запрудскі, дыс., 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сабака, пёс / вартавы: аўчарка / паляўнічы: ганчак, ваўкадаў; цюлік, барбос (разм.) / дваровы: дварняк (разм.) / з кароткім ці ўрэзаным хвастом: курта (разм.); ваўкарэз (абл.); цюця, цюцька (дзіц.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

саба́ка м.

1. прям., перен. соба́ка ж.; пёс;

паро́дзісты с. — поро́дистая соба́ка;

пага́ны с. — зла́я соба́ка;

паляўні́чы с. — охо́тничья соба́ка;

ах ты, с.! — ах ты, соба́ка!;

2. (собака-самец) кобе́ль;

◊ вось дзе с. закапа́ны! — вот где соба́ка зарыта!;

з ~камі не зно́йдзеш — с соба́ками не сы́щешь;

і ~камі не заго́ніш — и соба́ками не заго́нишь;

ве́шаць саба́к — (на каго) ве́шать соба́к (на кого);

саба́к ганя́ць — соба́к гоня́ть;

~ку з’е́сці — (у чым, на чым) соба́ку съесть (в чём, на чём);

у ~кі вачэ́й пазы́чыць — стыд потеря́ть;

жыць як кот з ~кам — жить как ко́шка с соба́кой;

~кам се́на касі́ць — в не́тях быть (обрета́ться и т.п.), скрыва́ться (главным образом от семьи);

на саба́к браха́ць — болта́ть на ве́тер;

на ~ку не варт — ни к чёрту не годи́тся;

патрэ́бен як ~ку пя́тая нага́ — ну́жен как соба́ке пя́тая нога́;

~ку пад хвост — псу (соба́ке) под хвост;

ко́жны с. — ка́ждая (вся́кая) соба́ка;

ні адзі́н с. — ни одна́ соба́ка;

(як) с. на се́не — (как) соба́ка на се́не;

~ку — саба́чая смерць — погов. соба́ке — соба́чья смерть;

воўк ~кі не баі́цца, але́ звя́гі не лю́біць — посл. волк соба́ки не бои́тся, но ла́я не лю́бит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)