пе́шкам нареч., разг., см. пяшко́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пешахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пешахода. Пешаходны паток. // Па якім можна хадзіць толькі пяшком. Пешаходны мосцік. □ З вёскі цераз узгорак, праз поле і хмызняк, вілася пешаходная сцежка. Чорны. // Які ажыццяўляецца пяшком. Пешаходная прагулка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́шкам, прысл.
Разм. Пяшком. Салдат то пешкам ішоў, то ехаў, як траплялася. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́шкі, прысл.
Разм. Пеша, пяшком. Тым, хто меў сваіх валоў і коней, дазволілі ехаць на вазах, астатнія мусілі ісці пешкі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пехато́й і пехато́ю, прысл.
Сваімі нагамі, пяшком, пеша. Апошнія дваццаць кіламетраў прыйшлося ісці пехатой. Брыль. Пажылыя рабочыя і жанчыны расселіся на вазах, маладыя пайшлі пехатою. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́шшу, прысл.
Разм. Пяшком. Байцы ішлі пешшу, і ўсё на ўсход, на ўсход. Васілеўская. Па малінаўскай вуліцы нельга было ні пешшу прайсці, ні з возам праехаць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пешаком ’пяшком’ (лях., навагр., Сл. ПЗБ) — прыслоўе, утворанае ад формы Тв. скл. адз. л. назоўніка ⁺пяшак (гл. пешака́).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́шкі ’пяшком’ (Растарг.; ТС; Бяльк.). Адпрыметнікавае прыслоўе, утворанае ад прасл. *pěšь пры дапамозе суф. *‑ьsk‑ (*pěšьskъ) і канчатка Тв. скл. мн. л. адносных прыметнікаў. Параўн. укр. пі́шки, ст.-польск. pieszki, чэш. péšky, макед. пешки, славен. pẹ́ški ’пяшком’. Больш падрабязна пра суф. ‑к‑і гл. Карскі 2-3, 69. Станкевіч лічыць лексему украінізмам (Зб. тв., 2, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пе́ша, прысл.
Пяшком, пехатой. — Ну, таварышы, злазьце, — сказаў шафёр пасажырам. — Далей пеша, а мне трэба вяртацца. Новікаў. Ні конна, ні пеша ніхто не пралезе. Згубілася сцежка у Вокаўскім лесе. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пешахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Чалавек, які ідзе пяшком; пешы чалавек. Па тратуарах... праходзілі рэдкія пешаходы. Гурскі. Дар’я Сяргееўна пільна.. перабірае вачамі ўсіх пешаходаў, што ідуць туды і насустрач. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)