ляск, ‑у, м.
1. Звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень. З ляскам, цяжкім гулам плылі, абганяючы мяне, вагоны. Радкевіч. Змоўк бульдозераў ляск па раскопаных поймах. Звонак.
2. Рэзкі сухі гук пры ўдары, сутыкненні. Чуе Янка ляск пугі, бачыць успацелых коней. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пугаўё ’дзяржанне пугі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.; в.-дзв., ашм., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк., Яруш., Гарэц.), пугаўе́ ’тс’ (Янк. 1), пуго́ўе ’тс’ (ТС), пу́гаўе ’тс’ (Гарэц.), пу́гайло ’тс’ (саліг., Нар. сл.), пуго́ўнік ’тс’ (ПСл). Вытворнае ад пуга 1 (гл.) па ўзору касаўё ’кассё’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тавалга, ст.-бел. таволга ’дзяржанне пугі або аршын, зроблены з вятроўніку’ (1578 г.; Булыка, Лекс. запазыч.). З цюркскіх моў, параўн. чагат. tabulɣu, тат., баш. tubylɣy ’вятроўнік, бружмель’ (Булыка, там жа, 105). Параўн. і рус. таволга́, та́волга ’расліна Spiraea’ таксама цюркскага паходжання, абазначае розныя расліны з вельмі моцнай драўнінай (Фасмер, 4, 8; Анікін, 521).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́сіна, стусі́на ‘прут, дубец; гібкае пугаўё’, перан. ‘пра высокага тонкага чалавека’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ‘гібкае дрэўца для пугі’ (Пятк. 1, Арх. Федар.; гродз., Нар. сл.), ‘чалавек высокага росту’ (ушац., там жа), сту́сінка ‘чаранок, палачка’, сты́сіна ‘доўгая тонкая галіна’ (Сцяшк. Сл.). З польск. stosina, дыял. stysina, stusina (stósina) ‘тс’, што да ням. Stoß ‘удар’, гл. Глінка, Бел.-польск. ізал., 28; магчыма пасрэдніцтва мовы ідыш (спалучэнне ст‑ замест шт‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́чапка, по́чап, по́чапак, по́чапень, по́чэп, по́чэпка, почо́пка ’вяровачка для падвешвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Ян.), ’дужка ў вядры’ (ТСБМ, Бяльк.), ’прывязка (пугі да пугаўя)’, ’вяроўка, прывязаная да калыскі’ (Сл. ПЗБ), сесці на по́чапку ’на кукішкі’ (гродз., Сл. ПЗБ), по́чэп ’вілы’ (Сл. Брэс.), ’месца вешаць адзенне’ (Сцяшк. Сл.), по́чып ’вочап’ (Юрч. Вытв.), ст.-бел. почепити ’зачапіць’, укр. почепи́ти ’зачапіць’. Утворана ад дзеяслова пачапі́ць (гл.), як завязка ад завяза́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 24, 46–47). Гл. таксама пачапе́йка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заняме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць; адзеравянець. Войт з кожным ударам пугі ўсё больш звярэў.., і правая рука, якая трымала пугу, занямела ад працы. Бядуля. Лена.. выскачыла з машыны і пацягнулася, распраўляючы суставы, якія занямелі ад доўгага сядзення ў машыне. Корбан. // перан. Замерці, абамлець. У Марыны ўсё занямела ў сярэдзіне, але з выгляду яна была спакойная. Шарахоўскі.
2. Замаўчаць, страціць здольнасць гаварыць пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця; анямець. У хаце на адзін момант усе занямелі, а потым сталі бедаваць-гараваць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́гала ’пудзіла’: адзеўса, як пу́гало (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.); пуга́ла ’тс’ (Др.-Падб.). Калі гэта не позняе запазычанне (у часы бежанства) з рус. пу́гало (ад пуга́ть ’палохаць’), то магчыма сувязь з дзеясловам тыпу ўкр. дыял. опу́гатися ’цёпла апрануцца, шмат надзець на сябе’, значэнне якога Пятлёва (Этимология–1985, 18) тлумачыць як ’апрануць на сябе столькі, што стаць падобным на шар, камяк’, і гэта дазваляе выводзіць дзеяслоў ад назоўніка пу́га з абагульненым значэннем ’патаўшчэнне, пукатасць’, суадносным з лат. pàuga ’падушка, мяккая падкладка хамута’, paugas ’хамут’, ст.-інд. pūgas ’куча, мноства, тлум’ і пад. (Фасмер, 3, 399). Параўн. пугі (гл.), пужала.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́паўка ’расліна Anthemis tintoria L.’ (Кіс.), рус. пупавка ’тс’ (у тым ліку ’дзьмухавец’), укр. пупова ’расліна Taraxacum officinalis’, пупавка ’рамонак і інш. расліны’, польск. pępawa ’тс’, чэш. pupava ’расліна Carlina acaulis’ (з XV ст.) і інш., славац. ρύρανα ’тс’, серб.-харв. пупава ’від расліны’, балг. пупавка ’расліна Anthemis і інш.’, славен. pumpavo, po(m)pava ’расліна Carlina acaulis’. Прасл. *pppava, ад *рррь (гл. пугі), параўн. БЕР, 5, 855 (магчыма, русізм); Голуб-Копечны, 306; Бязлай, 3, 87 (слова з няяснай этымалогіяй); Махэк₂, 500 (збліжае з грэч. ’απο-παποΰται ’вытварае пух’). Згодна з ЕСУМ (4, 635), з-за выпуклай формы кветак, што нагадвае пуп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свішч 1 ‘загана ў чым-небудзь у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны’, ‘глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула’ (ТСБМ, Ласт.), ‘шырокая адтуліна паміж двума пярэднімі зубамі’ (Чэрн.). Укр. свищ ‘пусты арэх’, свисту́н ‘тс’, рус. свищ ‘свішч; чарвяточына ў арэху’. З *svistjo‑; да свіст, свістаць; гл. Міклашыч, 331; Фасмер, 3, 582. Параўн. сві́шчык ‘свісток’ (гл.), сьвішчэ́ць ‘свістаць’ (Касп., Сл. ПЗБ).
Свішч 2 ‘кончык бізуна, пугі’ (Мік.), сюды ж сьвішчэ́ ‘маладыя карані сасны’ (Чэрн.). Да свістаць (гл.) на аснове гукавых уражанняў ад замаху, параўн. сві́снуць (сьві́снуць) ‘свіснуць, засвістаць’ і ‘выцяць пугаю, дубцом’ (Бяльк.). Сюды ж таксама сьвішчыпа́лка ‘хто любіць гуляць, не пільнуецца дому’ (Пятк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́мень ’доўгая паласа, вырабленай скуры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’раменная частка пугі’ (ТС), ’прывязка для прымацоўвання біча да цапільна’ (Шатал.), рэ́мінь ’раменны пас’ (Бяльк.), рэмянчык ’раменьчык’ (Сл. ПЗБ), рэменячка ’тс’ (ТС), рэменны ’раменны, зроблены са скуры’ (ТС), раме́нь ’рэмень’ (Сл. ПЗБ). Укр. ремінь, рус. ремень, польск. rzemień, rzemyk, н.-луж., в.-луж. rjemjeń, чэш. řemen, řemyk, славац. remeň, славен. jermen, серб. і харв. реме̑н, макед. ремен, балг. ремък. Прасл. *remy, Род. скл. *remene (Сной, 201). Не выключаюць і праславянскае запазычанне з нямецкай мовы, параўн. с.-в.-ням. rieme(n) ’тс’, с.-н.-ням. rēme, rēmen ’тс’ (Брукнер, 475; Чарных, 2, 110), але існуе думка, што ням. Riemen славянскае запазычанне (Даль, 3, 1675).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)