ві́цэ-прэзідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Службовае званне намесніка прэзідэнта. // Асоба, якая мае такое званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віцэ-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. намеснік, напр.: віцэ-губернатар, віцэ-консул, віцэ-прэзідэнт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

президе́нт прэзідэ́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экс-..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі са знач. былы, які быў раней (у абазначэнні званняў, пасад), напр.: экс-міністр, экс-прэзідэнт, экс-рэкардсмен, экс-чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ви́це-президе́нт ві́цэ-прэзідэ́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полице́й-президе́нт уст. паліцэ́й-прэзідэ́нт, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэспу́бліка, -і, ДМ -ліцы, мн. -і, -лік, ж.

1. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой усе вышэйшыя органы ўлады выбіраюцца або фарміруюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі ўстановамі.

Прэзідэнцкая р. (калі на чале дзяржавы стаіць выбраны шляхам прамых або ўскосных выбараў прэзідэнт, які з’яўляецца і кіраўніком урада). Парламенцкая р. (калі ў дзяржаве вяршэнствуе парламент).

2. Дзяржава з выбранымі на пэўны тэрмін органамі ўлады.

|| прым. рэспубліка́нскі, -ая, -ае.

Рэспубліканская канферэнцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мини́стр міні́стр, -ра м.;

мини́стр-резиде́нт дипл. міні́стр-рэзідэ́нт;

мини́стр-президе́нт міні́стр-прэзідэ́нт;

полномо́чный мини́стр дипл. паўнамо́цны міні́стр;

◊

мини́стр без портфе́ля міні́стр без партфе́ля.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міні́стр, ‑а, м.

Член урада, які стаіць на чале міністэрства. Міністр культуры. // Разм., жарт. Аб разумным, дасціпным чалавеку. — Міністр у мяне, а не жонка! — у захапленні ўсклікваў Міхал. Васілевіч.

•••

Кабінет міністраў гл. кабінет.

Міністр-прэзідэнт — тое, што і прэм’ер-міністр.

Міністр-рэзідэнт — дыпламатычны прадстаўнік трэцяга рангу (пасля пасла і пасланніка) у некаторых капіталістычных краінах, які звычайна прызначаецца ў другаступенныя дзяржавы.

Міністр без партфеля — міністр у некаторых капіталістычных краінах, які выконвае спецыяльныя даручэнні.

[Фр. ministre, ад лац. minister — слуга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. упоўз, упаўзла, ‑ло; зак.

1. Паўзучы, узлезці ўнутр чаго‑н. (аб паўзунах, насякомых). Змяя ўпаўзла ў нару. Жук упоўз у шчыліну.

2. Паўзком забрацца куды‑н. А старэйшы сын дык упоўз у хату на каленях, ледзьве цераз парог перабраўся. Чорны. // перан. Разм. З цяжкасцю, павольна ўвайсці куды‑н. У дзверы ўпоўз тоўсценькі, чырвоненькі, нібы пераспелая вішня, віцэ-прэзідэнт сталёвай кампаніі. Мікуліч.

3. перан. Разм. Закрасціся, пранікнуць (пра страх, трывогу, сумненне і пад.). І ва ўсё гэтае буянае свята раптам упаўзла трывога. Караткевіч. / у вобразным ужыв. І прыйшоў такі час, калі на падворак Гарася ўпаўзла цішыня, упаўзла і пасялілася на ім назаўсёды. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)