*Пахатны́, похотны́ ’ахвочы да жартаў з жанчынамі’, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’, похо́чваць ’мець ахвоту, хацець’ (ТС). Укр. похоті́ти ’пажадаць’, рус. по́хоть ’пажадлівасць’, ст.-рус. похотъ ’савакупленне’, ’воля’, ’жаданне’, ’прыхамаць’, ’страсць’, ’юр’, польск. старое pochoć, pochodź, pochuć ’пажадлівасць’, чэш. старое pochotný ’смачны, прыемны’, pochoutka ’слодыч’, ’дэлікатэсы’, славен. pohȏta, серб.-харв. по̏хота, макед. похотен, похотлив ’пажадлівы’, балг. по́хот ’жадлівасць’. Прасл. po‑xotь, po‑xotьnъ(jь) < xotěti > хаце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́раў ’характар; упарты характар з капрызамі’ (Нас., Яруш., Шат., Бяльк.), ’звычай’ (Нас.), но́роў ’нораў, звычка’ (ТС), наро́ў ’тс’ (Ян.), ’нораў, натурлівасць’ (ТС), ст.-бел. норовы (1562, Карскі, 1, 249), укр. но́ров ’характар; прыхамаць, капрызы’, рус. но́ров, на́ров ’характар; жаданне; прыступ да справы’, славац., чэш. nrav ’характар, звычка; звычай’, ст.-чэш. nrav ’тс’, славен. nrȁv ’звычка, характар’, серб.-харв. на́рав ’тс’, макед. нарав ’тс’, балг. нъра́в, дыял. нара́вие ’тс’, ц.-слав. нравъ. Прасл. *norvъ, роднаснае літ. nóras ’воля, жаданне’, norė́ti ’хацець’, грэч. νωρεῑ ’моц, сіла’; таго ж паходжання ст.-інд. nar‑ ’мужчына’, авест. nar ’тс’ і пад. (Фасмер, 3, 84; Бязлай, 2, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ігра́. Рус. игра́ ’ігра’, дыял. ’гулянне моладзі’, ’урачыстасць’, ’вяселле’, ’скокі, танцы’, укр. гра, ігра́, польск. gra, уст. igra ’тс’, в.-луж. hra ’тс’, н.-луж. gra, igra ’тс’, чэш., славац. hra ’ігра, забаўка, пацеха’, ’жарт’, славен. ígra ’ігра’, серб.-харв. и̏гра ’тс’, балг. игра́ ’ігра, пацеха’, макед. игра ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. игра ’пацеха, танец’, ’ігра’, ст.-бел. игра ’ігра, забава’ (Скарына). І.‑е. сувязі не зусім ясныя. Магчыма. прасл. *jьgra мела рытуальнае і сакральнае значэнне. Сінкрэтычнасць семантыкі слав. слова і збліжэнне са ст.-інд. yájati ’шанаваць бажаство’, грэч. ἅγιος ’свяшчэнны’ даюць падставу для такога меркавання (Патабня, РФВ, 6, 1881, 3, 150–153). Тапароў (Этимология, 1977, 15–17), вяртаючыся да этымалогіі Патабні, звязвае *jьg‑ra з ідэяй сакральнай адзначанасці і шанавання, прызнаючы, аднак, фанетычныя цяжкасці ўзвядзення слав. слова да і.-е. *i̯ag‑ ’рэлігійнае шанаванне’. Семантычную і фармальную аргументацыю гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 8, 208–210. Іншыя супастаўленні: ст.-інд. éjati, tjati ’рухацца’ (Бернекер, 1, 422; Траўтман, 103), літ. áikštytis ’капрызіць, дурэць’, áikštisпрыхамаць’, лат. aîstîtiês ’крычаць, шумець’, ст.-ісл. eikinn ’дзікі, люты, моцны’ (Фасмер, 2, 116), ст.-інд. iṅgati ’рухацца’ (Махэк₂, 181). Згодна з найбольш прынятай версіяй, пачатковае значэнне ’рух у танцы, скокі’ (Слаўскі, 1, 331–332). Скок (1, 711) прыводзіць у якасці семантычнай паралелі ст.-в.-ням. spilōn ’жвава рухацца’ — ням. spielen ’іграць’. Прапанова Ланта аб сувязі з гняздом рус. ерзать выклікае пярэчанні семантычнага і фармальнага характару (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)