сядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Прымацоўваць сядло на спіне жывёлы.

С. коней.

|| зак. асядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. сядла́нне, -я, н. і сядло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

швартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Прымацоўваць, прывязваць судна швартовамі да прычальных прыстасаванняў. Швартаваць параход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикрепля́ть несов.

1. (крепко приделывать) прымацо́ўваць; (прибивать) прыбіва́ць; (прикалывать) прыко́лваць, прышпі́льваць; (приклеивать) прыкле́йваць; (пришивать) прышыва́ць;

2. в др. знач. прымацо́ўваць; см. прикрепи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укрепля́ть несов., в разн. знач. умацо́ўваць; (прикреплять — ещё) прымацо́ўваць;

укрепля́ть плоти́ну умацо́ўваць плаці́ну;

укрепля́ть ме́стность воен. умацо́ўваць мясцо́васць;

укрепля́ть була́вкой прымацо́ўваць шпі́лькай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мацава́ць, мацу́ю, мацу́еш, мацу́е; мацу́й; мацава́ны; незак., што.

1. Трывала прымацоўваць.

М. трос.

2. перан. Рабіць моцным, узмацняць.

М. абарону краіны.

3. У горнай справе: устанаўліваць крапеж.

4. Правяраць моц чаго-н. (разм.).

М. яйка.

|| наз. мацава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Прымацоўваць, устаўляць шкло ў што‑н. Шкліць вокны. / у перан. ужыв. У лагчыне стаялі лужыны каламутнае вады. Ночы шклілі іх тонкім лядком. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прихва́тывать несов.

1. в разн. знач. прыхо́пліваць;

2. (привязывать наскоро, слегка) прымацо́ўваць; см. прихвати́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Надзяваць і прымацоўваць сядло на спіну (каня, асла і пад.). І зноў на світанку Мы коней сядлалі. Хведаровіч. // Садзіцца верхам. Помню, Часта гарбы іх [валуноў] сядлала Басаногая наша гурма. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпалёўвацьпрымацоўваць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да палява́ць2, палёваць ’тармазіць калком хвост плыта’ (гл.), аднак з больш дакладвай перадачай семантыкі польск. palować ’забяспечваць калкамі; падвязваць (расліны)’. Гл. яшчэ па́ля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляйца́цьпрымацоўваць лейцы да аброці пры запраганні’ (Некр., Шат., ТСБМ; дзярж., Нар. сл.), ляйчы́на ’вожка’ (там жа; Сцяц. Словаўтв.), ляйчы́нкі ’маленькія лейцы пры аброці’ (гродз., Сцяц. Словатв.). Да ле́йцы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)