дакупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што і чаго.

Купіць у дадатак да таго, што куплена раней; прыкупіць. Дакупіць племянной жывёлы. □ Міхал Тварыцкі к гэтаму часу меў ужо аўчыны. Праўда, адной не хапала, прыйшлося тэрміновым парадкам дакупіць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́ркнуць, ‑не; пр. агорк, ‑ла і агоркнуў, ‑нула; зак.

1. Тое, што і згоркнуць.

2. перан. Вельмі надакучыць, абрыдзець. Толькі цікуе [сталяр] спадылба, як той воўк, — сказала мама. — А робіць — ну, што мокрае гарыць. Агоркла ўжо глядзець на гэту работу... Брыль. // Стаць невыносным, цяжкім. Жыў ён [муж] бедна. Спадзяваўся Свой прыдбаць куточак, Хату вывесці, зямелькі Прыкупіць шматочак, Бо агоркнуў хлеб батрацкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)