сажму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Абл. Прыжмурыцца. Яраш хітра сажмурыўся: — Нешта ў цябе вочы заспаныя. Няўжо ад працы? Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Абл. У выразе: прыскаліць вочы (вока) — прыжмурыцца. Гантман прыскаліў вока, быццам прыгадваючы, якая б магла быць такая сума, што дасталася Цітковаму брату. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыжму́р, ‑у, м.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыжмурваць — прыжмурыць і стан паводле знач. дзеясл. прыжмурвацца — прыжмурыцца. [Паўлу] здалося, што ён ужо недзе сустракаў гэтага сівога, з хітраватым прыжмурам вачэй, дзеда. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыска́ліць у выразе прыска́ліць вочы (вока) ’прыжмурыцца’ (ТСБМ), прыска́льваць ’прыжмурваць’ (ТС), прыска́люватыся ’прыжмурвацца, нібы смеючыся ротам’ (драг., Нар. лекс.), прыска́ляный ’прыжмураны’ (Клім.). Гл. скаліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прымару́жыць, прымору́жыць ’прыжмурыць’, прімору́жыцца ’прыжмурыцца’ (жытк., Нар. словатв.; ТС), прымору́жаный ’прыжмураны’ (кобр., Жыв. сл.). Да мору́жыць ’жмурыць’ (ТС), гл. *мару́глы. На поўнагалосныя формы, параўн. рус. моро́говатый ’падслепаваты’, магчыма, паўплывалі запазычаныя з польск. мружыць, мружыцца (гл.), укр. примру́жити, примру́живати ’прыжмурыць ’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прышчу́ра ’падслепаваты чалавек’ (Бяльк.). З рус. прищура ’пра чалавека, які мае звычку жмурыць вочы’ < прищуриться ’прыжмурыцца’, параўн. прывальваць ’прыжмурваць’ (ТС) пры скаліць зубы ’смяяцца’ (там жа), што, магчыма, сведчыць пра сувязь з шчэрыць (гл.), якую адмаўляе Фасмер (4, 511).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)