прыгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыгнуцца.
2. Зал. да прыгінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгіна́цца несов., возвр., страд. пригиба́ться; приклоня́ться; см. прыгну́цца, прыгіна́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -лёг, -лягла́ і -ле́гла; -ля́ж; зак.
1. гл. прылягаць.
2. Легчы ненадоўга.
П. адпачыць.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Схіліцца, прыгнуцца.
Збажына прылягла ад дажджу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зле́гчы, зля́гу, зля́жаш, зля́жа; злёг, зле́гла; зляж; зак.
1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель.
Старая злегла ад моцнай прастуды.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны).
Жыта злегла.
|| незак. зляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змя́цца, самнецца; зак.
1. Стаць мятым, пакрыцца складкамі, маршчынамі. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Чорны.
2. Прыгнуцца, прыбіцца да зямлі (пра расліны). Трава змялася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угну́цца, угнуся, угнешся, угнецца; угнёмся, угняцеся; зак.
Тое, што і увагнуцца. Дрыгва ўгнулася глыбей. Вось-вось прарвецца. Мележ. Згорбіцца, прыгнуцца. За .. [Маяй], угнуўшыся, з чамаданам на спіне пайшоў і Міхей Парфёнавіч. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыгіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Прыгнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мужчыны спыніліся, папрыгіналіся ў жыце, каб не вытыркацца, і пазіралі ў бок моста. Паўлаў. Маленькія дрэўцы, знясіленыя пад цяжарам снегу, .. папрыгіналіся. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́гчы, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; палёг, -лягла́ і -ле́гла, -лягло́ і -ле́гла; зак.
1. Легчы (пра многіх).
Дзеці палеглі спаць.
2. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Прыгнуцца сцяблом да зямлі (пра злакі).
Жыта палягло.
3. перан. Загінуць, быць забітым (пра многіх).
У тым баі палягло многа салдат.
|| незак. паляга́ць, -а́е (да 2 знач.; спец.); наз. паляга́нне, -я, н. (да 2 знач.; спец.).
Паляганне пасеваў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пані́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. панік, ‑ла; зак.
1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара. Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі. Пташнікаў.
2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыго́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Згорбіцца, ссутуліцца (ад старасці, немачы). Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, як бы ім завалодала старасць. Сабаленка. Васіль таксама крыху прыгорбіўся — так ходзяць усе сталыя людзі. Мележ. // Трохі прыгнуцца. І чаго ён смяецца, гэты Косцік?.. А-а, нягоднік, таўхануў рукой бярозку, а сам хуценька нізка прыгорбіўся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)