прыбяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыбегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыбяга́ць, ‑ае; безас. зак., каго.

Прыбегчы ў вялікай колькасці. Напрыбягала дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыбяга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Прыбегчы — пра ўсіх, многіх. [Параска:] — У печы выпалю, каб цяплей было. Заўтра дзеці папрыбягаюць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Трушком прыбегчы, прыехаць. Не паспеў я працерці вочы, як на двор прытрухала цётка Зенька. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбягны́, прыбыгны́й ’пазашлюбнае дзіця’ (кам., ЛА, 3). Да прыбе́гчы, прыбяга́ць з метафарычным пераносам значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысаката́цьпрыбегчы’ (пух., Жд. 1). Да гукапераймальнага саката́ць (гл.), параўн. пасаката́ць ’хутка паехаць’ (Шат., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

принести́сь разг. прыне́сціся; (быстро двигаясь, прибыть) прымча́цца; прыбе́гчы; прыляце́ць; (о звуках, запахе) дане́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прысмалі́ць ’злёгку падпаліць, прыпаліць; прыкурыць (ТСБМ), ’хутка прыбегчы, прыехаць’ (Бяльк.), сюды ж экспр. прысмалі́цца ’захацецца, зажадацца’: от усім прысмалі́лася вады (Ян.). Да смала, смаліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызы́каць экспр.’прыбегчы (толькі пра кароў)’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Да зы́каць, зы́кацца ’бегаць з ровам; гаворыцца пра кароў, бегаючых ў час летняй спякоты ад укусаў насякомых, якіх называюць зы́каўкамі’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прымча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Прыехаць, прыбегчы, прыбыць куды‑н. вельмі хутка. Уночы з павятовага гарадка прымчаўся ў Караліну коннік і моцна забарабаніў у панскае акно. Пальчэўскі. Алесь прымчаўся да Ганаковых адразу пасля змены. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)