трады́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Звычаі, погляды, нормы паводзін і пад., якія перадаюцца ад папярэдніх пакаленняў наступным.

Гістарычныя традыцыі.

Традыцыі продкаў.

2. Парадак, звычай, што ўстанаўліваецца ў паводзінах, быце.

Т. адзначаць дзень нараджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́сніцтва, -а, н.

1. У сярэдневяковай Русі: парадак размеркавання дзяржаўных пасад у залежнасці ад знатнасці роду і ступені важнасці пасад продкаў.

2. Абарона толькі сваіх інтарэсаў на шкоду агульнай справе.

Праяўляць м.

|| прым. ме́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кро́ўны ’родны па крыві, які паходзіць ад адных продкаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Др.-Падб.). Гл. кроў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прадзькаве́цкі, прэцьковёйкі ’старасвецкі’, ’спрадвеку’ (ТС). Са спалучэння з продкаў векаў ’тс’ (ГС), гл. Цыхун, Зб. Залатому, 419.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

біягенеты́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: біягенетычны закон — паўтарэнне ў індывідуальным развіцці (антагенезе) арганізма галоўных этапаў гістарычнага развіцця (філагенезу) усяго рада продкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крат,

У выразе: у сто (у сотні) крат — у сто (у многа) разоў. І славу продкаў і бацькоў Памножым мы ў сотні крат. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́нлівасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць зменлівага. Зменлівасць настрою. Зменлівасць тэмпературы.

2. Здольнасць арганізмаў набываць пад уплывам навакольнага асяроддзя прыметы, якіх не было ў продкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генера́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Група арганізмаў у папуляцыі, аднолькава аддаленых у роднасных адносінах ад агульных продкаў; пакаленне.

2. Нараджэнне, узнаўленне, вытворчасць. Генерацыя выпрамянення.

[Ад лац. generatio — нараджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́мак, ‑мка, м.

Тое, што і нашчадак. Пакінем спадчыну мы для патомкаў Інакшую ад той, Што ўзялі мы ад продкаў на абломках Гісторыі сваёй. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лакам, прысл.

Цягнучы, валочачы па зямлі. — Пакурым, — яшчэ ўсё спакойна вырашыў Максім, — а потым усцягнем свой карабель на гэтыя клавішы. Па спосабу продкаў — волакам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)