Ліхтава́ць ’чысціцца да бляску’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лихтовати ’чысціць, выпрамляць’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. lichtować (Булыка, Запазыч., 191), якое з ням. lichten ’ачышчаць, праясняцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распагоджвацца, выпагоджвацца, праясняцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

проя́снивать несов., безл. ясне́ць, праясня́цца, выясня́цца, распаго́джвацца;

на дворе́ проя́снивает на дварэ́ ясне́е (праясня́ецца, выясня́ецца, распаго́джваецца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праясне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праясняць — праясніць; стан паводле знач. дзеясл. праяснець і праясняцца — праясніцца. Потым паступова пачало прыходзіць праясненне, супакаенне. Васілевіч. «Першую пяцідзёнку чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, тэмпература ад 5 да 15 градусаў цеплыні», — прачытаў Антэк на адной з .. [паперак]. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́сіць ’скрэбці бульбу збольшага, не поўнасцю’, ’збольшага абчэсваць бервяно, рабіць лысіны’ (докш., Мат. Янк.; Янк. 3.), ’кепска рабіць што-небудзь’ (в.-дзвін., Шатал.), лы́сыты ’рабіць зарубкі на ствале дрэва’ (кобр., Жыв. сл.). Рус. лысить ’рабіць лысым’, ’знімаць кару з дрэва, ачышчаць жэрдкі для агароджы’, лыситьсяпраясняцца’; польск. łysić się ’рабіць лысым, голым’; чэш. lysiti ’тс’, славен. lísiti ’пакрываць каляровымі плямамі’. Прасл. lysiti, утворанае ад прыметніка lysъ ’лысы’ (Слаўскі, 5, 413–414).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вымалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рабіцца больш выразным. Не паспее добра сцямнець, як ужо на ўсходзе вымалёўваецца залаты пасак світанку, і адразу ж прачынаецца лясное птаства. Сабаленка. Чым бліжэй пад’язджаў кабрыялет, тым ясней вымалёўваўся двухпавярховы будынак з доўгім мезанінам і двума балконамі. Караткевіч. // Праясняцца ў свядомасці, рабіцца зразумелым; уяўляцца. І чым больш паглыбляўся Анатоль у кнігі, тым больш яскрава вымалёўвалася перад ім будучыня — камунізм. Асіпенка. А я не мог заснуць аж да самага світання: усё маё дзяцінства вымалёўвалася перада мной. Сабаленка.

2. Зал. да вымалёўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ясне́ць, ‑ее; незак.

1. Станавіцца ясным, светлым; праясняцца. [Воблакі] пачынаюць дзяліцца, яснець, кучаравіцца і выплываюць з-за далягляду, як каравелы. Карпаў. Неба спакваля яснела. Мележ. / у безас. ужыв. На ўсходзе ўжо яснела. // Станавіцца больш лагічным, дакладным. Думкі цяпер у яе [жанчыны] пачалі яснець. Чорны. // Станавіцца радасным, незасмучаным. Твар у старшыні яснее, у вачах паяўляецца ўсмешка. Палтаран. Твой смех звінеў, Яснеў погляд Вясновы, Як вішнёвы цвет... Барадулін.

2. Вылучацца сярод чаго‑н.; віднецца. Толькі на ўскраіне, у вузкім акенцы аднаго з дамоў, жоўтай плямай яснела шыба. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

світа́ць, ‑ае; незак.

1. безас. Пачынаць развіднівацца (аб прыбліжэнні ўсходу сонца). Як толькі пачало світаць, хлопец і папоўз да.. [разведчыкаў] на наглядальны пункт. Няхай. Позна світала і рана змяркалася. Можа таму і настрой у некаторых [будаўнікоў] быў пахмуры, як гэтыя шэрыя снежаньскія дні. Грахоўскі. [Палажка:] — Не рана. Месяц ужо зайшоў, пачынае світаць. Лобан.

2. Пачынацца, наступаць (пра дзень). [Наталля Пятроўна:] Глядзі, і новы дзень світае, А ты [муж] не можаш разагнаць тугу... Бачыла. І ноч прайшла, світае дзень. Колас. // перан. Праясняцца, станавіцца зразумелым. Світаць у думках пачало: Нашчадкі ўдзячныя ацэняць І шчодра лаўрамі аценяць Яго халоднае чало. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няві́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Маральна чысты, бязгрэшны. Нявіннае дзіця. □ Калі Алесь узняў галаву і ўбачыў.. [сястрын] прыгожы нявінны тварык, які не кранулі яшчэ ні бяда, ні гора, ні клопаты і турботы, жыцця, у самога яго твар пакрысе пачаў праясняцца. Чарнышэвіч.

2. Наіўны, прастадушны. Прыкінуўся хлопчык Нявінным такім, Як быццам бабулькі Не бачыць зусім. Гілевіч. Сумныя яго [Антуся] вочы глядзелі на ўсё гэта яшчэ ўсё з нявінным непаразуменнем. Чорны.

3. Бяскрыўдны, бясшкодны. Нявіннае жаночае какецтва.

4. Цнатлівы. Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная. Карпаў.

5. Тое, што і невінаваты. [Лабановіч:] — Праўда, Лапаткевічу і Гуліку баяцца няма чаго, бо яны нявінныя: іх подпісы не стаяць пад пратаколам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Разм.

1. Сустракацца, мець спатканне з кім‑н. Сухавараў распытаўся, як здароўе панны Ядвісі, як жыве сам настаўнік, як часта бачыцца ён з паненкамі. Колас. // перан. Знацца з чым‑н., адчуваць на сабе ўздзеянне чаго‑н. (часцей з адмоўем). [Незнаёмы:] — Жыў на свеце Лявон, Молад, дужы быў ён, Толькі з воляй і доляй не бачыўся. Купала.

2. Быць бачным; успрымацца зрокам. [Павел] аглядаўся — і не пазнаваў парку: дрэвы кожны раз бачыліся нязвыкла цёмнымі і чужымі. Вышынскі. [Галай] павінен быў дазнацца, што за агеньчыкі бачыліся яму ўначы, дакапацца да сутнасці з’явы. Шыцік.

3. Паўставаць у думках, уяўляцца. Будучае бачылася выразна, як другі бераг іх ціхай Пцічы. Грахоўскі. // Разм. Здавацца, мроіцца. [Замылка:] — Баешка ў нас заўжды такі... падазроны, яму ўсё нешта бачыцца такое... Шынклер. // Разм. Праясняцца, больш прыкметна выступаць. Аднак сёння, на дзевятым месяцы палону, Алесю многае ўжо бачыцца ясней, чым у тую кашмарную першую ноч, калі і радасць, і адчай, і горкі сум то праясняліся трохі, то зноў жахліва блыталіся ў адно. Брыль.

•••

Бачыцца (пабачыцца) са шкляным богам — выпіваць, піць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)