проде́лыватьI несов. (отверстия) прарабля́ць, прабіва́ць; (прорубать) прасяка́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасяка́цца 1, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прасячыся.
2. Зал. да прасякаць 1.
прасяка́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да прасякнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прасе́ка ’ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад.’ (ТСБМ), гл. і про́сека. Да прасякаць, сячы (гл.). Аб гэтых словах як дарожных тэрмінах гл. Куркіна (Этимология–1968, 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
проруба́ть несов.
1. в разн. знач. прасяка́ць;
2. горн. прару́бліваць; см. проруби́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасяка́нне I ср.
1. проруба́ние, прору́бка ж.; просека́ние;
2. просека́ние;
1, 2 см. прасяка́ць 1
прасяка́нне II ср. проникнове́ние, проника́ние, проса́чивание
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
проника́ть несов.
1. праніка́ць; (проходить) прахо́дзіць; (попадать) трапля́ць, папада́ць; (просачиваться) прасо́чвацца; (пробираться) прабіра́цца; (прокрадываться) пракра́двацца;
2. перен. (распространяться, укрепляться) праніка́ць, прасяка́ць; см. прони́кнуть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасяка́цца I несов.
1. в разн. знач. проруба́ться; см. прасячы́ся;
2. страд. проруба́ться; просека́ться; см. прасяка́ць I
прасяка́цца II (чым) несов. проника́ться; преисполня́ться (чем, чего); см. прася́кнуцца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падвалі́на, ‑ы, ж.
1. Брус, на які насцілаецца падлога, памост. У сярэдзіне [хаты] яшчэ не было падлогі, толькі ўпушчаныя ў падрубы падваліны на яе. Чорны. А масток аказаўся ліхі. Алёша вылез, паглядзеў. Каб падваліны шырэйшыя былі, то можна было б праехаць. Лобан. Пад падлогу, якраз паміж дзвюх абгніўшых падвалін, вёў шырокі лаз. Місько. // перан. Аснова якой‑н. з’явы. Рэалізм як сістэма зыходных прынцыпаў адлюстравання жыцця — вось падваліны эстэтычных пазіцый Багдановіча. Лойка.
2. Абл. Падруба. Хату [Вондар] паставіў не так даўно, перад першай германскай вайной, а ўжо перасыпаў яе, паклаў новыя падваліны і штандары, два разы мяняў гонту на даху. Навуменка. Цясляр узяўся перарабляць то адну сцяну, то другую, то вымаць падваліны, то прасякаць новыя дзверы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
церабі́ць, цераблю, цярэбіш, цярэбіць; незак., каго-што.
1. Прасякаць, прачышчаць лес. [Дзед Бадыль:].. ельнік такі густы, што і барсук не пралезе. Церабіць трэба. Крапіва. // Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў. Лес валілі і церабілі незнаёмыя людзі. Дуброўскі. // Пракладаць, расчышчаць (дарогу, шлях), высякаючы кусты, дрэвы. Як ісці ды ісці — зайшлі [браты] ў такі цёмны лес, што і выбрацца з яго не могуць. Давай браты дарогу сабе церабіць: стукне Вячорнік булавою — асіны падаюць; стукне Паўночнік — елкі валяцца, а як стукне Світаннік — дубы з карэннямі выварочваюцца. Якімовіч. / у перан. ужыв. Будуем мартэны і домны, Будуем гіганты-заводы. Будуем, няволі не знаем, Цярэбім да шчасця дарогі. Купала. Ваяўнічая паэзія [П. Панчанкі] ідзе ў авангардзе часу, яна смела цярэбіць шлях наперад. Бялевіч. // Абчышчаць гародніну ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. Церабіць буракі. □ Юстына церабіла цыбулю. Баранавых.
2. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак). Самотна бусел даўганогі Крыло цярэбіць на гняздзе. Калачынскі. // Вытрасаць, вылузваць, выкалупваць што‑н. з сярэдзіны чаго‑н. Нават вавёрка, што зусім блізка церабіла яловую шышку, і тая, відаць, не заўважала пагранічніка. Шыловіч. Мясцовы гаспадар крумкач хваёвых шышак церабіць не дазваляе. Корбан. // Разм. Хапаючы, прагна есці. Госці церабілі кілбасу з капустаю. Колас. [Мікуць] доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну. Чорны. / у перан. ужыв. Асабліва моцна воўчае племя церабіла авечыя чароды... Мележ.
3. Тузаць, торгаць, перабіраць пальцамі што‑н. [Аўсянік] нервова цярэбіць махры на шаліку, якім абвязана шыя, нібы яму займае дыханне. Навуменка. Дзяўчына церабіла канцы цёплай хусткі. Карпюк. // перан. Разм. Надакучаць пытаннямі, просьбамі, справамі. — А паштоўку цяжка было напісаць? Мы б ведалі. А то з камітэта мяне цярэбяць: дзе Шукан ваша? А што я магла адказаць? Савіцкі.
4. Вырываючы з коранем, убіраць машынай з поля (лён). Церабіць лён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)