Прасто́ра, прасто́р ’разлегласць, абшар’, ’свабода, воля’ (ТСБМ, Нас.), укр. прості́р, рус. просто́р, польск. przestwor (з *przestor пад уплывам otworzyć ’адкрыць, адчыніць’, гл. Банькоўскі, 2, 911), славац. priestor, чэш. prostor, славен. próstor, серб.-харв. про́стор, балг. просто́р, макед. простор. Прасл. *prostorъ роднаснае *prosterti (гл. прасцерці). Супастаўляюць са ст.-інд. prastaráḥ ’падсцілка з саломы; раўніна’, staraḥ ’пласт’, лат. stara ’паласа’ і інш. (Бязлай, 3, 127; БЕР, 5, 774; Сной₂, 586).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напро́ст 1 ’напрасткі, напрамую’ (ТС). Да просты ’прамы’.
Напрост 2: жаць напрост (на прост) ’не звязваючы ў снапы’ (Янк. 1, ТС), ’жаць, рассцілаючы жмені’ (калінк., З нар. сл.). У народных уяўленнях звязваецца з просты ’прамы, просты, нескладаны (спосаб уборкі)’; хутчэй да прасціла́ць ’рассцілаць, раскладваць’, гл. просцілка ’посцілка’ і пад., ці да прасціра́ць, прасце́рці ’тс’ (прасл. *(pro‑)sterti, *(pro‑)stьrǫ), тады зыходная форма была б *na prostьlъ ці *na prostrъ, змененая пад уплывам *prostъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распасце́рціся ’раздацца, раздзьмуцца, раскрыцца, заняць сабой шырокі абшар, шырока сесці або легчы’, ’натапырыцца’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ; Бяльк.), распасцірацца ’гаварыць многа’ (Растарг.), фіксуецца ў XVI ст. ст.-бел. розъпостри (Карскі, 1, 95). Параўн. польск. rozpostrzeć, rospościerać ’сцяліць’, славен. razprostirati, razprostreti ’тс’, ’распасціраць’. Паводле Брукнера (522), каранёвая частка ў славянскіх мовах часцей за ўсё ў спалучэнні з прыстаўкай *pro‑, параўн. прастора, прасцерці (гл.), з чаргаваннем галосных асновы (< *stre‑, *ster‑, *stor‑, *stъr‑ і інш.), сюды ж распастыры́ць ’распасцерці’ (Сцяц.), распастры́ць ’разаслаць, разгладзіць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)