просве́т в разн. знач. прасве́т, -ту м.;

в просве́те ме́жду дере́вьями у прасве́це памі́ж дрэ́вамі;

просве́т окна́ ра́вен ме́тру прасве́т акна́ ро́ўны ме́тру;

пого́ны с двумя́ просве́тами паго́ны з двума́ прасве́тамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піке́тчык, ‑а, м.

Удзельнік пікета ​1. Нарэшце ўперадзе мільгануў доўгачаканы прасвет, а за ім — бераг ракі. Вунь і пікетчык. Шыловіч. Дарогі.. [у Ваўкавыску] былі запоўнены салдатамі і пікетчыкамі Манюкіна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Празо́рны ’празрысты’ (Др.-Падб.), ’чысты, ясны’ (Чэрн.), ст.-рус. прозорныи ’празрысты’, ст.-слав. прозорьнъ ’праніклівы; празрысты’. Сюды ж, відаць, адваротны дэрыват празо́ра ’празрыстасць’ (Стан.). Да празо́рпрасвет’ (Юрч. Фраз. 1), гл. зо́рыць ’глядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зер ’зрок’, ’лямпачка-капцілка’, зе́ра ’агонь, святло’ (Бяльк.). Рус. смал. зер ’агонь на наеў лодкі пры начной лоўлі рыбы’, зёрпрасвет у лесе’. Адлюстроўвае корань *zьr‑ (гл. зрок, зрэнкі) са знач. ’тое, што відна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́залаць, ‑і, ж.

Залацісты прасвет, залацісты адліў у афарбоўцы. Пабліскваў прозалаццю правы пагон, быццам прышыты да пляча. Пестрак. У ярка-зялёны лісцяны ўбор гаёў прабралася першая прозалаць. Хадкевіч. Серабрыстая нітка — Павуціна плыве. Нехта прозалаць выткаў Па зялёнай канве. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сінь, ‑і, ж.

Сіні адліў, сіні прасвет у афарбоўцы чаго‑н. А вочы шэрыя, з просінню, і вельмі ўважлівыя. Арочка. Алесь ляжаў цяпер у лагернай нестаптанай траве, задумана глядзеў у высачэзную просіць, на ляную плынь недасяжных, пяшчотных аблокаў... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Празёра, прозёра ’разора’ (кам., Сл. ПЗБ). З ілюстрацыі выцякае таксама значэнне ’прастора паміж градкамі’. Таму, відаць, слова з’яўляецца кантамінацыяй разора і празёрыць ’пачаць бачыць’ (Нас.) ад *zbr‑ (гл. зерні, зрок). Параўн. яшчэ ўкр. прозір ’адтуліна ў страсе для выхаду дыму; прасвет, адтуліна паміж зложаны мі бярвёнамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спахмурне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся хмурным, змрочным (пра з’явы прыроды). Я сядзеў ля адчыненага акна і з надзеяй пазіраў на спахмурнелае неба: хоць бы адзін прасвет. Шыловіч.

2. Які стаў панурым, сумным (пра чалавека). Спахмурнелы Турсевіч сядзеў і слухаў. Колас. Па раптам спахмурнелым.. [Алесевым] твары Нікіфаровіч здагадаўся, што нешта нядобра. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́тліна, ‑ы, ж.

Тое, што і прасвет (у 1–3 знач.). Праз нейкі час спераду забліскалі прасветліны, а потым і цэлая вялізная прастора паказалася. М. Ткачоў. Не праехаў Чубар і паўкіламетра, як у прасветлінах паміж дрэў выступілі хаты. Чыгрынаў. Скажам, спрадвечным пакутнікам, чалавекам без адзінай прасветліны ў жыцці паўстае селянін у многіх вершаваных творах Багушэвіча. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́зелень, ‑і, ж.

Зялёны прасвет, зялёны адліў у афарбоўцы. [Міканор] рынуўся ў рудую з прозеленню твань — уехаў аж па грудзі. Мележ. Было ціха, і ўзгоркі выглядалі вялізнымі светла-жоўтымі, з бледнай прозеленню, хвалямі, якія ўзняліся ў час шторму ды так і застылі. Хадкевіч. Глянеш на прозалаць сонца, Глянеш на прозелень ніў — Шлеш пацалунак сасонцы, Нізкі паклон — шырыні. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)