вальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).

Пракатваць, прапускаць паміж вальцамі.

В. ліставое жалеза.

|| наз. вальцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

|| прым. вальцо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прока́тыватьI несов.

1. (разглаживать) прака́чваць;

2. техн. прака́тваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.

Пракатваць, плюшчыць, малоць і пад. паміж вальцамі. Вальцаваць ліставое жалеза. Вальцаваць пшаніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прака́твацца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пракатацца ​1.

2. Зал. да пракатваць ​1.

прака́твацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да пракаціцца, пракатацца ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прака́зваць, праказаць Д аварыць некалькі разоў, паўтараць словы’, ’дапамагаць вучню пры чытанні’ (Шат.), пракатваць ’расказваць’ (ТС). Да казаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прока́тыватьII несов.

1. (передвигать катя) прако́чваць;

2. (кого, на чём) прака́тваць, право́дзіць;

3. (быстро проезжать) разг. праязджа́ць;

4. перен. (проваливать на выборах), разг. прака́тваць, права́льваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вальцава́ць (БРС), вальцаваць (жалеза) (КТС), вальцы (БРС, Інстр. III). Да ням. walzen ’вальцаваць, пракатваць’, перааформленага на славянскай глебе з дапамогай суфікса ‑ава. Магчыма, праз польскае пасрэдніцтва (польск. walcować). Параўн. Шанскі, 1, В, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прака́твацца I несов., тех., страд. прока́тываться; см. прака́тваць I

прака́твацца II несов. прока́тываться, проезжа́ться; см. пракаці́цца 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)