празвані́ць, -аню́, -о́ніш, -о́ніць; зак.
1. Прагучаць (пра звон).
Празваніў званок.
2. што і з інф. Апавясціць звонам пра што-н. (разм.).
Празванілі антракт.
3. Правесці які-н. час звонячы.
Празваніў паўгадзіны — ніхто не адказвае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раскаці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ціцца; зак.
1. Пакаціцца ў розныя бакі.
Мячы раскаціліся па падлозе.
2. Пакаціўшыся, разгарнуцца, раскруціцца.
Дыван раскаціўся на ўсю хату.
3. Прагучаць моцна, раскаціста.
Рэха раскацілася ў гарах.
|| незак. раско́чвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разне́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нясе́цца; разнёсся, -не́слася і -нясла́ся, -не́слася і -нясло́ся; зак.
1. Распаўсюдзіцца, пашырыцца.
Разнесліся чуткі.
2. Прагучаць, стаць чутным на далёкую адлегласць.
Разнёсся звон.
3. перан. Хутка разысціся па чым-н., у чым-н.
Па целе разнеслася цеплыня.
|| незак. разно́сіцца, -сіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загуча́ць і загучэ́ць, ‑чыць; зак.
Пачаць гучаць, гучэць. // Прагучаць, прагучэць. Вось-вось загучыць адыходны гудок. Зарыцкі. — А што ты зробіш, — панура абазваўся Гушка, і ў голасе яго загучэла ўпартая нецярплівасць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адклі́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. Адказаць на воклік, зварот; адазвацца, адгукнуцца; прагучаць у адрас.
Дзе вы, адклікніцеся!
А. на пісьмо.
2. перан. Выявіць свае адносіны да чаго-н., выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму-н.
А. на просьбу.
3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго-н. (пра ўспаміны, пачуцці).
Голас адклікнуўся ў сэрцы.
|| незак. адкліка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разнести́сь
1. (о слухе, вести и т. п.) разне́сціся; пайсці́;
2. (прозвучать, раздаться — о звуке, голосе) прагуча́ць, пачу́цца;
3. (разбежаться, разогнаться) разг. разбе́гчыся, разагна́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскаці́цца, ‑коціцца; зак.
1. Пакаціцца ў розныя бакі. У старой Жыгуліхі якраз на той час у печы дровы раскаціліся. Крапіва. Белыя пацеркі .. раскаціліся ў розныя бакі па падлозе. Броўка.
2. Пакаціўшыся, разгарнуцца, раскруціцца. Сувой палатна раскаціўся праз усю хату. Сачанка.
3. Прагучаць моцна і раскаціста. На ўсходзе за лесам раскацілася .. кулямётная чарга. Быкаў. А кіне [хлопец] свой запарожскі жарт — хваляй раскоціцца рогат турыстаў. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўтары́цца, ‑таруся, ‑торышся, ‑торыцца; зак.
1. Прагучаць, пачуцца зноў, яшчэ раз; узнавіцца. Трошачкі счакаўшы, выццё, яшчэ болей жудаснае, паўтарылася зноў. Колас. Стук паўтарыўся, быў ён рэзкім, настойлівым. Лынькоў. Плач, падобны да енку, нудны і жаласлівы, паўтарыўся. Арабей.
2. Адбыцца, здарыцца зноў, яшчэ раз. Размова паўтарылася. Хвароба паўтарылася. □ І хоць не ўсё паўторыцца на свеце, Я веру ў гэты лес, я веру ў сад. Пысін.
3. Зак. да паўтарацца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
празвіне́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1. Утварыць звонкі, высокі гук. Ужо празвінеў першы званок, а Павел усё яшчэ не з’яўляўся. Шахавец. // Пачуцца, прагучаць (пра звонкі гук, голас). Танклявы галасок маленькай Верачкі празвінеў за сталом так нечакана, што ўсе сціхлі і павярнуліся да яе. Каршукоў.
2. перан. Стаць вядомым. [Аксіння:] — Глінчыха вунь, Наталька Чарнавус ды другія некаторыя гэтым летам на ўвесь раён празвіняць. Кулакоўскі. [Баяніст:] Наш ансамбль будуць запісваць для радыё. І пра цябе [Гэлю] запішуць. На ўвесь свет празвініш! Губарэвіч.
3. Звінець некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адазва́цца, адзаву́ся, адзаве́шся, адзаве́цца; адзавёмся, адзавяце́ся, адзаву́цца; адзаві́ся; зак.
1. Адказаць на кліч, адгукнуцца; падаць голас, абазвацца; прагучаць у адказ на які-н. гук, удар; адбіцца.
Ледзь чутным трымценнем адазваліся ў вокнах шыбы.
Я крычаў, але ніхто не адазваўся.
2. аб кім-чым. Выказаць сваю думку, даць ацэнку каму-, чаму-н.
Добра а. аб новай кнізе.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выклікаць сабою якое-н. пачуццё, адчуванне і пад.; даць сябе адчуць, выявіцца.
Спрацаванасць адазвалася хваробай.
Звестка адазвалася моцным болем у сэрцы.
4. перан., на што і без дап. Аднесціся спачувальна да чаго-н.; адказаць якім-н. пачуццём на што-н.
А. на заклік.
А. на просьбу.
|| незак. адзыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)