Адве́даць, атведаць ’наведаць, праведаць каго-небудзь, пабыць у каго-небудзь блізкага ці знаёмага з мэтай даведацца пра яго жыццё’ (Янк. I, Юрч.) < польск. odwiedzać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праве́дваць несов.

1. (каго) прове́дывать, навеща́ть; наве́дываться (к кому);

2. (о чём-л.) прове́дывать;

1, 2 см. праве́даць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Наведаць, праведаць каго‑н.; даведацца. Вельмі ж крыўдзілася на мяне маці, што я на яе забыўся і не еду нават пераведацца. Сачанка. Да мяне прыехаў пераведацца аж з Украіны былы начальнік штаба Грыша Астрамуха. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малайчы́на, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і маладзец (у 1, 2 знач.). [Турсевіч:] — Ну, і малайчына! Далі-бог, маладзец... Я, па праўдзе сказаць, і думаў, што ты павінен праведаць мяне... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здарэ́нне, ‑я, н.

1. Тое, што здарылася; падзея, выпадак (звычайна нечаканыя, непрадугледжаныя). Цікавае здарэнне. Здарэнне ў лесе. □ У жыцці чалавека бывае адзін такі выпадак, адно здарэнне, якое магчыма цягнецца ўсяго некалькі хвілін, але помніш аб ім усё жыццё. Шамякін.

2. Спрыяльны збег акалічнасцей, зручны момант. І калі бацька каго стрэне, Не прапускае ўжо здарэння Спытаць, праведаць аб зямельцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад утаміць.

2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай працай ці якім‑н. іншым заняткам. Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. Колас. // Які выражае зморанасць. Куды старая выбралася з дому? Праведаць сына? Ці паклікаў зяць?.. Пагляд утомлены не мог сказаць. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Сабраць, атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н.; дазнацца. І шмат чаго даведаўся дзед Талаш з гутаркі з маладзіцаю. Колас. Скуратовічык на свой хутар не з’явіўся, а абмінуў яго: ён даведаўся пра засаду. Чорны.

2. Разм. Запытацца аб чым‑н. Даведацца аб здароўі.

3. Разм. Наведаць, праведаць каго‑, што‑н. — Трэба будзе даведацца да Турсевіча і пабачыць, як ён вядзе сваю справу, — падумаў Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зве́дкі ’адведзіны’ (Нас.). Параўн. у Даля свѣдатьправедаць’, укр. звіди, звідини ’разведка’, польск. zwiady ’адведзіны’, дыял. ’заручыны’, чэш. zvéd(y) ’разведка’, славац. zvedy ’тс’. У бел., рус., польск. значэнне візіту, у той час як іншыя прыклады хутчэй пра атрыманне інфармацыі. Як і адведкі, вячоркі (гл.), утворана ад дзеяслова зведваць з суф. ‑к‑і (параўн. зажынкі, дасеўкі, памінкі, Сцяцко, Афікс. наз., 48). Дзеясловы з ‑ведаць у значэнні ’нанесці візіт’ шырока вядомы ва ўсх.-слав. мовах (рус. проведать, наведать, укр. відвідати, звідати, навідати), таму няма падставы лічыць іх запазычанымі з польск. (гл. адведаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. каго. Наведаць, праведаць. Увечары, калі ўжо добра ўцямнела, Мікола прыйшоў пераведаць маці. Сабаленка. Усім хацелася пераведаць земляка, пагутарыць, падзяліцца навінамі. Краўчанка.

2. што і чаго. Зазнаць. Праходзяць дні, ідуць сваёю чарадою зімы і леты з іх халадамі і спякотамі, з іх бурамі і навальніцамі, а.. [дубы] спакойныя, як чалавек, які ўсё пераведаў на свеце, усё перажыў і ўжо нічога новага не чакае ад жыцця, апроч смерці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што і без дап. Праведаць, наведаць каго‑, што‑н. Яму [Януку Сялібу] хацелася адведаць дом, Зноў паглядзець на роднае гняздо. Танк. [Рыгорыха:] — Прыязджае маці, Глафіра Парфіраўна, адведаць магілу сына, паглядзець наша жыццё. Гурскі. [Панна Рузя:] — Ваша ранейшая настаўніца колькі ўжо часу хварэе, а вы?.. Хоць бы разочак схадзілі адведаць! Ганьба!.. Брыль.

2. чаго. З’еўшы або выпіўшы трохі чаго‑н., вызначыць смак; пакаштаваць. — Просіць садоўнік Наведацца ў сад, Бабка Тадора Адведаць чарніц. Броўка. Пакаштуй, калі хочаш, адведай — Вунь — кубанскія кавуны! Прыходзька.

3. чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць. Гуляюць хмаркі ў небе сінім, І ледзь хвалюецца рака... Так моцна хочацца дзяўчыне Адведаць шчасце рыбака. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)