быццё, ‑я, н.

1. Спец. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе незалежна ад нашай свядомасці; матэрыя, прырода. Быццё па-за часам, заключае [Пляханаў], з’яўляецца такім жа вялікім абсурдам, як і быццё па-за прасторай. «Весці».

2. Сукупнасць умоў матэрыяльнага жыцця грамадства. Быццё вызначае свядомасць.

3. Жыццё, існаванне. Ад роднае зямлі, Ад гоману бароў, Ад казак вечароў, Ад песень дудароў, Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей, Ад шолаху начэй, Ад тысячы ніцей, З якіх аснована і выткана жыццё І злучана быццё і небыццё, — Збіраўся скарб. Колас.

4. Разм. Прабыванне дзе‑н. [Карызна] сказаў возніку ехаць далей і ўпершыню за ўвесь час быцця свайго ў гэтым раёне спыніўся ў заезным двары. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отрази́ться

1. (об изображении) адлюстрава́цца, адбі́цца;

в воде́ отрази́лся лу́нный свет у вадзе́ адлюстрава́лася (адбі́лася) ме́сячнае святло́;

2. перен. (сказаться) адбі́цца;

пребыва́ние на ю́ге хорошо́ отрази́лось на его́ здоро́вье прабыва́нне (знахо́джанне) на по́ўдні до́бра адбі́лася на яго́ здаро́ўі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)