по́шукі, ‑аў; адз. пошук, ‑а, м.

1. Адшукванне каго‑, чаго‑н. Доўгія пошукі сям’і не далі вынікаў, але .. [Апанас] знайшоў сястру і яна прыехала да яго. Дуброўскі. Па дарозена горад выцягнуўся абоз у пошуках новага прыстанішча. Лобан. Маладых пісьменнікаў захаплялі пошукі дынамічнага, эмацыянальнага стылю. Адамовіч. Але .. [карэкціроўшчык], выклікаўшы самалёт, згубіў пеленг, не давёў пошук да канца. Ваданосаў.

2. Разведачныя работы па адшуканню карысных выкапняў. Геалагічныя пошукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́фства, ‑а, н.

1. Выкананне абавязкаў шэфа (у 1 знач.).

2. Грамадская дзейнасць па аказанню пастаяннай таварыскай, культурнай, вытворчай і пад. дапамогі каму‑н. Дзеці вядуць пошук невядомых герояў, бяруць шэфства над сем’ямі загінуўшых воінаў. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Мяккае збліжэнне і злучэнне касмічных лятальных апаратаў на арбіце. Узаемны пошук, прычальванне і стыкоўка апаратаў выконваліся па камандзе з Цэнтра кіравання налётам і з дапамогай бартавой аўтаматыкі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шука́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выказвае пошук каго‑, чаго‑н. Шукальныя рухі.

2. Які імкнецца здабыць чыю‑н. прыхільнасць, спагаду. Аўгінька сціху, не падымаючы рукі, паціснула яго за кончыкі пальцаў і, зазірнуўшы ў вочы яму сваім асабліва блізкім, шукальным поглядам, прашаптала: — Пойдзем, Віця... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изыска́ние ср.

1. (действие) адшука́нне, -ння ср., (неоконч.) адшу́кванне, -ння ср.; (поиски) по́шукі, -каў мн.;

изыска́ние средств адшука́нне сро́дкаў;

2. (научный поиск) по́шук, -ку м.; (с целью проектирования чего-л.) по́шук, -ку м.;

геологи́ческие изыска́ния геалагі́чныя по́шукі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́зыйск ’росшук’ (Нас., Юрч. Вытв.). Утворана ад іскпошук’ (вымаўлялася [йіск]) з далучэннем прыстаўкі роз‑/раз‑ (гл.). Ва ўтваральным *розйіск адбылася перастаноўка гукаў у групе йі > ій, а пры цвёрдай зычнай ‑зроз-) і перайшло ў ы. У іншых гаворках ‑й‑ выпала: ро́зыск (стол., валож., талач., ЛА, 1), але пасля прыстаўкі на галосны гук гэты ‑й‑ застаўся: по́іск [по́йіск], по́іска [по́йіска].

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шуканне, пошук, пошукі / органамі ўлады: росшук, вобыск

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

изы́скивать несов.

1. шука́ць, адшу́кваць; (находить) знахо́дзіць;

изы́скивать сре́дства на постро́йку адшу́кваць сро́дкі на пабудо́ву;

2. (производить поиск) вышу́кваць, рабі́ць по́шук (по́шукі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́ша, ‑ы, ж.

Груз, які пераносіцца на сабе. За плячыма ў чалавека была цяжкая ноша, а ў руках кіёк. Сергіевіч. А ноша ў нас не малая: у руках кош з булкамі, на галаве бляха з пірожнымі. Гурскі. // перан. Усё тое, што абавязан хто‑н. выканаць, здзейсніць. Узяць ношу не па плячу. □ Нялёгкая ноша лягла па плечы дваццаціпяцітысячніка Лісіенкі. «ЛіМ». // перан. Аб чым‑н., што прычыняе клопат, турботы. О неспакойная ноша Думак заўжды маладых, Скарбу ўпарты пошук, Першай удачы сляды! Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

углы́б, прысл. і прыназ.

1. прысл. Углыбіню, унутр. Не паспее паплавок дакрануцца паверхні, як адразу штопарам ідзе ўглыб. Місько. [Хмялеўскі:] — Ласі сустракаліся, а цяпер няма. Сышлі ўглыб. Чарнышэвіч. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. Я стаў на фурманцы, каб вышэй зірнуць, і ўбачыў, што гэты малады зараснік цягнецца ўглыб ад дарогі на некалькі кіламетраў. Чорны. // перан. У сутнасць чаго‑н. Пошук паэта пайшоў углыб. Лойка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «углыб» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на кірунак у глыбіню або ўнутр чаго‑н. Лес палье [дождж] — Глядзі, й дубок Новы выкіне сучок. Пусціць воды Долу ўглыб І палезе ўгору грыб. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)