гу́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. Зрэбная посцілка.

2. Пакрывала для коней, якое закрывае тулава.

|| прым. гу́нькавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашма́, -ы́, мн. ко́шмы і (з ліч. 2, 3, 4) кашмы́, ко́шмаў, ж.

Вялікі кусок лямцу, а таксама посцілка з такога лямцу.

|| прым. кашмо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́лаўкапосцілка’ (Мат. Гом.). Мабыць, з сувалка (гл.) у выніку метатэзы лаў < вал; першапачаткова ’посцілка з адходаў, сувалкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віленкапосцілка, тканая на нейкі ўзор’ (КТС, Р. Сабаленка). Утворана шляхам лексічнай кандэнсацыі ад віленская посцілка пры дапамозе прадуктыўнага суф. ‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саве́тніца ’белая тонкая посцілка, прасцірадла’ (Бяльк.). З *светніца < свет (гл.) з дыял. прыст. са‑ замест с‑; магчыма, пад уплывам святліца (гл.), г. зн. посцілка, якая сцялілася ў святліцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасце́лка ’прасціна’, ’цыноўка з вярбовых прутоў, якой пакрывалі сані’ (Шат.; асіп., Сл. ПЗБ). Рус. постилка ’усё, што падаслана, падкладзена’, укр. херсонск. постилкапосцілка’. Да па‑слаць. Параўн. таксама посцілка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і посцілка. Конь стаяў збоку ля дарогі, накрыты пасцілкай, перад носам у яго ляжала сена. Пташнікаў. Неўзабаве ўсё.. пакрыецца аж да самай вясны белай пасцілкай снегу. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́сцілка ’прасціна’ (петрык., мазыр., Шатал.), ’посцілка’ (ТС). Да прасцілаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчаня́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шчаняці, належыць яму. Раптам зноў пачуўся брэх, цяпер ужо куды бліжэй, і таму мацнейшы. Звонкі, шчанячы. Ваданосаў. // Які прызначаны для шчаняці. Шчанячая посцілка.

2. Такі, як у шчаняці, уласцівы шчаняці. Шчанячы голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рызёўка, рызоўка, рыззёўка, рызоўка, рыззявік, рызя́тніцапосцілка, вытканая з рыззя’ (віл., докш., глыб., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’коўдра, вытканая з трапак’ (ушац., віл., валож., віл., ЛА, 4), рызьзёўка ’пасцілка, вытканая са стужак’ (Янк.), рызаві́кпосцілка, вытканая з тоўстых нітак і рыззя’ (мядз., Нар. словатв.), рыдзёўка ’тс’ (докш., ЛА, 4), рызо́ўкапосцілка, вытканая з істужак’ (лаг.), ’пасцілка, тканая з рыззя’ (Жд. I), рызявік ’тс’ (глыб., ЛА, 4), рызянка (чэрв., ЛА, 4), рызётніца (в.-дзв. ЛА, 4). Ад ры́за (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)