пазмыва́цца, ‑аецца; зак.

Змыцца — пра ўсё, многае. Плямы пазмываліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадчышча́цца, ‑аецца; зак.

Адчысціцца — пра ўсё, многае. Плямы паадчышчаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клапі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клапа. Клапіныя плямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазафарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зафарбаваць усё, многае. Пазафарбоўваць плямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забялі́цца, ‑беліцца; зак.

Паддацца пабелцы, забельванню. Плямы на сценах добра забяліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змы́цца, змы́юся, змы́ешся, змы́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад мыцця сысці, знікнуць.

Плямы змыліся.

2. перан. Пайсці адкуль-н., знікнуць (разм.).

З. з заняткаў.

|| незак. змыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каразі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карозіі. Каразійныя плямы. Каразійны працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́міць, -млю, -міш, -міць; незак., каго-што.

1. Пакідаць плямы на чым-н.

2. перан. Ганьбіць, знеслаўляць.

П. рэпутацыю.

|| зак. спля́міць, -млю, -міш, -міць; -млены і запля́міць, -млю, -міш, -міць; -млены.

|| наз. пля́мленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапало́сы, ‑ая, ‑ае.

Разм. У палосы, плямы рознага колеру; разнашэрсны (пра масць жывёлы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазамыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Адмыць, замыць усе плямы, не мыючы ўсёй адзежы.

2. Сапсаваць частым ці няўмелым мыццём усё, многае.

П. бялізну.

3. Занесці пяском усё, многае.

Ямы ў рэчцы пазамывала (безас.) пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)