няспра́ўны в разн. знач. неиспра́вный;

н. рухаві́к — неиспра́вный дви́гатель;

н. плаце́льшчык — неиспра́вный плате́льщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неакура́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не захоўвае парадку, дакладнасці. Неакуратны плацельшчык. □ Неакуратны ж і неадначасны збор перашкаджае нармальнаму ходу заняткаў. Колас.

2. Нядбайна зроблены, недакладна выкананы. Неакуратны надпіс.

3. Неахайны ў адносінах да сваіх рэчаў. Неакуратны вучань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няспра́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны. Прыёмнік быў няспраўны. Новікаў. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка. Хадкевіч.

2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад. Няспраўны плацельшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)