поліэтыле́н, ‑у, м.
Спец. Прадукт полімерызацыі этылену, які выкарыстоўваецца для вытворчасці пластычных мас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ле́піцца; незак.
1. Быць пластычным, прыгодным для лепкі, здольным прыляпляцца.
Пластылін добра лепіцца.
2. Цесна размяшчацца адзін каля аднаго.
Абапал вуліцы ляпіліся старэнькія хаткі.
3. Стварацца з пластычных матэрыялаў.
Скульптурныя партрэты лепяцца марудна.
4. разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
та́нец, ‑нца, м.
1. Від мастацтва, у якім мастацкі вобраз ствараецца сродкамі пластычных рухаў і рытмічнай змены выразных пастаў цела чалавека. Пластычны танец. Класічны танец.
2. Сукупнасць рытмічных і пластычных рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музыка да гэтых рухаў. Беларускі танец. Украінскі танец. Вальны танец. □ Танцавальны калектыў калгаса «Камінтэрн» .. паказаў танец «Кросны», у якім расказваецца аб майстэрстве ткачых. «Беларусь».
3. Музычны твор у рытме, стылі і тэмпе музыкі да такіх рукаў. Венгерскія танцы Брамса.
4. толькі мн. (та́нцы, ‑аў). Забавы, у час якіх удзельнікі робяць такія рухі, танцуюць; танцавальны вечар. Цяпер жа ў вёсцы танцаў не было, і Валодзя быў нават здаволены. Федасеенка.
•••
Ні да танца, ні да ружанца — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.
[Польск. taniec ад ням. Tanz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.
Тэорыя танца.
2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.
Беларускі народны т.
3. толькі мн. Гулянка з музыкай, на якой людзі танцуюць; вечарынка.
Кожную суботу ў клубе былі танцы.
◊
Ні да танца, ні да ружанца (разм., неадабр.) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.
|| прым. танцава́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пластыкі, уласцівы ёй. Пасля пластычнай гімнастыкі .. [актрыса] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч. «Кантакт» з мастацтвам у паэзіі Максіма Танка выяўляецца і... праз шматлікія асацыятыўныя масткі да краіны тэм і вобразаў пластычных мастацтваў. Рагойша.
2. Здольны пад высокім ціскам мяняць форму; не ломкі. Пластычныя матэрыялы.
3. Спец. Звязаны з перасадкай скуры. Пластычная хірургія. Пластычная аперацыя.
•••
Пластычная маса гл. маса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляпі́цца, лепіцца; незак.
1. Быць пластычным, мець здольнасць прыляпляцца, прыклейвацца. Пластылін добра лепіцца. // перан. Разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца. Кажуць, .. здарылася нейкая бяда, глядзі, да яе лепіцца ўжо новая. Дадзіёмаў.
2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да каго‑, чаго‑н., не пакідаючы свабоднага месца. Хлопцы-падлеткі, .. як кулікі, ляпіліся ля самай вады. Чарнышэвіч. Густа лепяцца паабапал вуліцы сялянскія хаты з такімі ж вузкімі і цеснымі, як і сама вуліца, дворыкамі. Колас.
3. Стварацца, рабіцца з пластычных матэрыялаў.
4. Зал. да ляпіць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)