яйцанарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Планавая або масавая нарыхтоўка птушыных, звычайна курыных яец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збожжанарыхто́ўкі, ‑товак; адз. збожжанарыхтоўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Планавая нарыхтоўка збожжа дзяржавай. План збожжанарыхтоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збожжапаста́ўкі, ‑тавак; адз. збожжапастаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы, ж.

Планавая здача збожжа дзяржаве. Выканаць план збожжапаставак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́навы, -ая, -ае.

1. Які ажыццяўляецца згодна з планам (у 2 знач.).

Планавая сістэма гаспадаркі.

2. Які ажыццяўляе або распрацоўвае план (у 2 знач.).

П. аддзел.

|| наз. пла́навасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да плана (у 2 знач.). Планавая справаздача. // Які займаецца складаннем планаў. [Ніна:] — А цяпер куды меціш, за начальніка планавага аддзела? Шыцік.

2. Які ажыццяўляецца па загадзя намечанаму плану. Планавая сістэма гаспадаркі. □ — І хутчэй, як мага хутчэй трэба брацца за планавае будаўніцтва. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калянда́рна-пла́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-пла́навы калянда́рна-пла́навая калянда́рна-пла́навае калянда́рна-пла́навыя
Р. калянда́рна-пла́навага калянда́рна-пла́навай
калянда́рна-пла́навае
калянда́рна-пла́навага калянда́рна-пла́навых
Д. калянда́рна-пла́наваму калянда́рна-пла́навай калянда́рна-пла́наваму калянда́рна-пла́навым
В. калянда́рна-пла́навы (неадуш.)
калянда́рна-пла́навага (адуш.)
калянда́рна-пла́навую калянда́рна-пла́навае калянда́рна-пла́навыя (неадуш.)
калянда́рна-пла́навых (адуш.)
Т. калянда́рна-пла́навым калянда́рна-пла́навай
калянда́рна-пла́наваю
калянда́рна-пла́навым калянда́рна-пла́навымі
М. калянда́рна-пла́навым калянда́рна-пла́навай калянда́рна-пла́навым калянда́рна-пла́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навігацы́йна-пла́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. навігацы́йна-пла́навы навігацы́йна-пла́навая навігацы́йна-пла́навае навігацы́йна-пла́навыя
Р. навігацы́йна-пла́навага навігацы́йна-пла́навай
навігацы́йна-пла́навае
навігацы́йна-пла́навага навігацы́йна-пла́навых
Д. навігацы́йна-пла́наваму навігацы́йна-пла́навай навігацы́йна-пла́наваму навігацы́йна-пла́навым
В. навігацы́йна-пла́навы (неадуш.)
навігацы́йна-пла́навага (адуш.)
навігацы́йна-пла́навую навігацы́йна-пла́навае навігацы́йна-пла́навыя (неадуш.)
навігацы́йна-пла́навых (адуш.)
Т. навігацы́йна-пла́навым навігацы́йна-пла́навай
навігацы́йна-пла́наваю
навігацы́йна-пла́навым навігацы́йна-пла́навымі
М. навігацы́йна-пла́навым навігацы́йна-пла́навай навігацы́йна-пла́навым навігацы́йна-пла́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нарыхтоўваць — нарыхтаваць (у 1 знач.).

2. Разм. Планавая здача сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве. Здаць нарыхтоўку. □ Не было той сумятні, якую звычайна можна было наглядаць, калі здача нарыхтоўкі была ў разгары. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хозя́йство ср., в разн. знач. гаспада́рка, -кі ж.;

се́льское хозя́йство се́льская гаспада́рка;

пла́новое хозя́йство пла́навая гаспада́рка;

большо́е заводско́е хозя́йство вялі́кая заво́дская гаспада́рка;

занима́ться хозя́йством займа́цца гаспада́ркай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камі́сія, ‑і, ж.

1. Група асоб як орган, што ўтвараецца напастаянна або часова для выканання пэўных задач. Выбарчая камісія. Следчая камісія. Прыемная камісія. □ Трывожыліся не на жарты члены рэвізійнай камісіі, спяшаліся да кааператыва, правяралі замкі, накладвалі пячаці. Лынькоў. Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы. Васілевіч.

2. Орган дзяржаўнага кіравання, які выконвае пэўныя функцыі. Дзяржаўная планавая камісія.

3. Дагавор, паводле якога адзін бок абавязваецца за ўзнагароду зрабіць пэўныя здзелкі ад свайго імя па даручэнню і за кошт другога боку.

•••

Канфліктная камісія — камісія, якая вырашае спрэчкі і канфлікты паміж адміністрацыяй і работнікамі прадпрыемства, паміж прадпрыемствамі і інш.

На камісію — для продажу за пэўную ўзнагароду (здаць, прыняць).

[Ад лац. commissio — даручэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)