бару́каць
‘цягаць, перасоўваць, зрушваць каго-небудзь, што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
бару́каю |
бару́каем |
| 2-я ас. |
бару́каеш |
бару́каеце |
| 3-я ас. |
бару́кае |
бару́каюць |
| Прошлы час |
| м. |
бару́каў |
бару́калі |
| ж. |
бару́кала |
| н. |
бару́кала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
бару́кай |
бару́кайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
бару́каючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перасо́ўвацца несов.
1. передвига́ться, дви́гаться;
2. страд. передвига́ться; см. перасо́ўваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
передвига́ть несов.
1. перасо́ўваць; (переставлять) перастаўля́ць;
передвига́ть стол перасо́ўваць стол;
передвига́ть дом перасо́ўваць дом;
передвига́ть ме́бель перастаўля́ць мэ́блю;
2. (перемещать) перамяшча́ць;
передвига́ть войска́ перамяшча́ць во́йскі;
3. перен. (на другую работу) пераво́дзіць;
4. перен., разг. (сроки) перано́сіць;
передвига́ть сро́ки выполне́ния рабо́ты перано́сіць тэ́рміны выкана́ння рабо́ты;
◊
е́ле но́ги передвига́ет ледзь но́гі перастаўля́е;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Соўбіль ‘недарэка, які мяшаецца ў чужыя справы’ (Варл.). Відаць, да со́ваць (гл.), утворана ад варыянта асновы ‑со́ўваць (параўн. засо́ўваць, перасо́ўваць і пад.) праз дэвербатыў *соўба з суф. ‑ель (фанетычна ‑іль).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тача́ць, точа́ць ’соваць’: не точай рукі к ножу (ТС), сюды ж тачы́ць (точи́ть) ’соваць, працягваць’ (Нас.). Відаць, да прасл. *tačati ’перасоўваць, перакульваць, рухаць’, шматкратнага дзеяслова ад *točiti, гл. тачыць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́ўгаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак. (разм.).
1. што. Перасоўваць што-н. з месца на месца.
С. сталы з аднаго пакоя ў іншы.
2. што. Соваць, рухаць чым-н. у розных напрамках (звычайна на паверхні).
С. скрынкі.
3. чым. Соваць, поркаць куды-н., у што-н.
С. палкай у гразь.
|| аднакр. саўгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. со́ўганне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; м.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасоўваць — перасунуць.
2. Перасовачная бібліятэка, кінаўстаноўка, выстаўка і пад. Пабачыўшы на экране першы кінафільм, .. [Сніцарэнка] цвёрда вырашыў стаць акцёрам кіно. І якой было радасцю, калі ў вёску прыязджала доўгачаканая перасоўка. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прамава́ць 1 ’надаваць, узводзіць у вышэйшую (духоўную) ступень’ (Нас.). Праз польск. promować ’пераводзіць у наступны клас; прысвойваць вучоную ступень і пад.’ < лац. promovere ’перасоўваць, рухаць наперад’ (гл. Банькоўскі, 2, 783).
Прамава́ць 2, прамова́ты ’лаяць, сварыцца’ (горк., бяроз., Шатал.). З польск. przemawiać (się) ’папікаць адзін аднаго, спрачацца, лаяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
воро́чать несов.
1. (переворачивать) варо́чаць, пераваро́чваць; (передвигать) перако́чваць, перасо́ўваць;
2. (вертеть) круці́ць; (вращать) круці́ць; (страницы и т. п.) гарта́ць, пераго́ртваць;
3. перен., разг. (распоряжаться) варо́чаць, ару́даваць;
воро́чать дела́ми варо́чаць спра́вамі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да сунуць (у 1–5 знач.).
2. каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў. Бядуля. Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця. Якімовіч.
3. безас. Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.
•••
Соваць (сунуць, тыцкаць) нос куды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.
Соваць (тыцкаць) пад нос каму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)