Перася́дкаперасадка’ (гродз., Скарбы; Растарг.). З рус. пересадка ’тс’, збліжанае з сядаць, параўн. пол век. разм. przesiadka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трансля́цыя ’перадача на далёкія адлегласці інфармацыі з месца дзеяння’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мовы з заходнееўрапейскіх моў, у якія слова прыйшло з лац. trānslātio ’перанос, перамяшчэнне’, ’перадача’, ’перасадка (раслін)’. Сюды ж трансля́тар ’перадатчык’, транслі́раваць ’перадаваць’ (Голуб-Ліер, 486; Даза, 721; ЕСУМ, 5, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

храсто́к, ‑тка, м.

Гнуткая і шчыльная злучальная тканка пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў дарослага чалавека. Храсткі гартані. □ Перасадка чалавеку такіх тканак, як храсток, косці, рагавіца вока, — ужо не праблема. «Звязда». Чалавек азірнуўся і пайшоў паволі назад. Храсткі яго носа варушыліся. Чорны.

•••

Надгартанны храсток — надгартаннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)