перапужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Моцна спужацца, напужацца; перапалохацца. [Зоська:] Здаецца, прыйшоў да нас у хату нехта такі незвычайны .. Мы, здаецца, спачатку перапужаліся, а пасля нічога. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папало́хацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Сналохацца, перапалохацца — пра ўсіх, многіх. Некаторыя з калгаснікаў партызан папалохаліся і кінуліся наўцёкі. Дрозд колькі ні крычаў, не мог затрымаць іх. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепуга́ться перапало́хацца, мног. папало́хацца, перапужа́цца, мног. папужа́цца; перапу́дзіцца, мног. папу́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спалохацца, напалохацца, перапалохацца, спужацца, напужацца, перапужацца, спудзіцца, упудзіцца, збаяцца, жахнуцца, зжахнуцца; утрупець, утрупянець, здрэйфіць (разм.); астрашыцца, злякацца, струсіць (абл.); абамлець, умлець, знямець, анямець, аслупянець (перан.) □ знямець ад страху, акамянець ад страху, скамянець ад жаху, набрацца страху, хапіць страху

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)