спіс, -а, мн. спі́сы, -аў, м.

1. Пісьмовы пералік каго-, чаго-н.

С. студэнтаў.

2. Рукапісная копія; перапісаны тэкст чаго-н.

Старажытныя спісы летапісу.

3. Дакумент, у якім пералічаны якія-н. звесткі.

Паслужны спіс — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.

|| прым. спі́сачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Меню́ ’набор страў да снедання, абеду, вячэры’, ’лісток, дзе пералічаны стравы ў сталовай, кафэ, рэстаране’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 80) з франц. menu ’зменшаны пералік блюд’ < лац. minutas ’зменшаны’ (Голуб-Ліер, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

меню́, нескл., н.

1. Набор страў да абеду, снедання і інш. Люся не стрымалася і запыталася, як там мама. — А што ёй? — адмахнуўся повар. — Хутка сама ля катлоў будзе ўпраўляцца. І меню будзе сама складаць. Даніленка.

2. Лісток, на якім пералічаны стравы (у сталовай, рэстаране, кафэ). Хапіўшы на ляту са стала меню, да чалавека паляцела Люся і здалёк спытала: — Вам што? Карпюк.

[Фр. menu.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіс, ‑а, м.

1. Пісьмовы пералік каго‑, чаго‑н. Спісы выбаршчыкаў. Спіс дзеючых асоб п’есы. □ У суседнім пакоі, адкуль выбегла Зіна, складалі спісы тых, хто ідзе на будаўніцтва. Грамовіч. У сейфе сталёвым, у спісах ахвяр Быў знойдзены след маладой парабчанкі. Зарыцкі. Калі б скласці спіс добрых спраў парторга Абраменкава, яго давялося б друкаваць у многіх нумарах газеты. Дадзіёмаў. [Членам атрада] далі грошы і спіс усяго, што трэба было купіць. Шашкоў.

2. Перапісаны тэкст чаго‑н.; рукапісная копія. Вершы ў спісах. / Пра рукапісную копію старажытнага арыгінальнага помніка пісьменнасці. Вядомыя спісы беларуска-літоўскіх летапісаў і хронік вельмі неаднародныя паводле свайго складу. Чамярыцкі.

3. Дакумент, у якім пералічаны якія‑н. звесткі. Архіўныя дакументы і, у прыватнасці, фармулярныя спісы падрабязна паведамляюць пра ўсе .. перамяшчэнні [Багушэвіча] па службе. «Маладосць».

•••

Імянны спіс — спіс, у якім пералічваюцца прозвішчы і імёны якіх‑н. асоб.

Паслужны спіс — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.

Чорныя спісы — у краінах з рэакцыйным рэжымам — спісы асоб, якіх па палітычных матывах не прымаюць па працу, звальняюць у першую чаргу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)