Жэ́рґаць, жа́рґаць, жы́рґаць ’пераступаць, пералазіць, скакаць, крочыць’ (Сл. паўн.-зах., мядз., Нар. словатв.). Зважаючы на выбухное ґ і распаўсюджанне, з літ. žer̃gti, žir̃gti ’расставіць ногі; сесці на каня’, аб якіх гл. Фрэнкель, 1301, 1303, 1291. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́ступ ’расліна Bryonia L.’ (Кіс.), перэ́ступ ’расліна, якая, падобна да хмелю, абвівае платы ў агародах’ (ТС). Параўн. укр. пере́ступ, пере́ступень ’тс’, рус. переступень ’тс’, польск. przestąp ’тс’. Выводзіцца ад пераступі́ць ’перамясціцца, перайсці’, бо расліна “пераступае” (= пералазіць) праз плот, параўн. ЕСУМ, 4, 346; Банькоўскі, 2, 908.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Паглядзець вакол сябе; прыгледзецца. Мікола ўстаў з куфра.., пачаў шарыць у цемры. Рог стала... запалкі... Запаліў адну, пасля лямпу. Разгледзеўся. Старая сядзела на зямлі, ля печы. Брыль. І тут бачу: нехта падымаецца на бераг, адтуль, ад ракі. Пастаяў вунь там, ля крайняй вярбы, разгледзеўся і ідзе, цераз плот пералазіць... Ракітны.

2. перан. Азнаёміцца з (навакольнай) абстаноўкай. Самы блізкі канкрэтны план дзеяння — не даць разгледзецца паліцаям, не даць ім апомніцца. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашко́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Тое, што перагароджвае шлях, перапыняе, затрымлівае рух. Прыродныя перашкоды. □ Бліснула сталь, і калючая перашкода была прарвана. Самуйлёнак. Тваім цудоўным песням-гукам Ні перашкод няма, ні меж. Астрэйка. // пераважна мн. (перашко́ды, ‑код). Роў, узвышэнне або іншая загарода, прызначаная для пераадольвання ў мэтах ваенна-спартыўнай падрыхтоўкі. Браць перашкоды. Бег з перашкодамі. □ Партызаны займаліся ў глыбіні лесу звычайнай салдацкай справай: вучыліся перабягаць пад агнём, перапаўзаць, акопвацца, пералазіць праз розныя перашкоды, кідаць гранаты. Шамякін.

2. перан. Тое, што перапыняе якое‑н. дзеянне, затрымлівае ажыццяўленне чаго‑н.; цяжкасць. Бюракратычныя перашкоды. □ На жыццёвым шляху ў.. [каменданта] не было ніякіх перашкод. Шамякін. На радасць хлапчуком, маці .. дома не было, і яны сабраліся ў дарогу без перашкод. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)