привере́дничать несов., разг. перабіра́ць; нараві́цца; капры́зіць; выдвара́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перабрацца.

2. Зал. да перабіраць (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабо́ры, ‑аў; адз. няма.

Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць (у 2 знач.) і перабірацца — перабрацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́цца, ры́юся, ры́ешся, ры́ецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Капацца ў чым-н. рыхлым, сыпкім (пра жывёл).

На пожні рыліся свінні.

2. перан. Перабіраць, перакладваць што-н. (звычайна шукаючы што-н.).

Р. ў шуфлядзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

семени́ть несов. дро́бненька ту́паць (ступа́ць, ісці́, хадзі́ць); перабіра́ць нага́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перевора́шивать несов.

1. (вороша, переворачивать) перавару́шваць, варо́чаць, пераваро́чваць;

2. (перекладывая, приводить в беспорядок, перебирать) пераваро́чваць, перабіра́ць;

3. перен. (в памяти) разг. перабіра́ць;

4. перен. (резко изменять, пересматривать) разг. пераме́ньваць, перагляда́ць, перабіра́ць; см. перевороши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лад², -а і -у, М -дзе і ў ладу́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. -у. Спосаб пабудовы гукарада, арганізацыя музычных гукаў.

2. -а. Папярочнае дзяленне на грыфе струнных музычных інструментаў.

3. мн. Клавішы гармоніка, духавых інструментаў.

Перабіраць лады.

|| прым. ла́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сука́ць, сучу́, су́чаш, су́ча; су́каны; незак., што.

1. Звіваць некалькі нітак у адну.

С. дратву.

2. чым. Перабіраць, матляць нагамі (пра малых дзяцей).

Хлопчык суча ножкамі.

|| зак. ссука́ць, ссучу́, ссу́чаш, ссу́ча; ссу́каны (да 1 знач.).

|| наз. сука́нне, -я, н.

|| прым. сука́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Сукальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць — перабраць (у 1, 3, 4 і 6 знач.) і перабірацца — перабрацца (у 2 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць (у 2 знач.).

3. Лішак, узятае звыш меры, нормы; проціл. недабор. Перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Колас.

4. Частае чаргаванне якіх‑н. гукаў; перазвон, перастук. Пералівістыя пераборы галасоў. □ Баяны і гармонікі заігралі ў перабор. Калачынскі. Ззаду грымелі, разрываючыся, снарады і густа, з пераборамі, ляскаталі кулямёты. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вірадавацьперабіраць, грэбаваць, капрызіць’ (КТС). Этымалагічна адносіцца да верадзіць (гл.). Гл. таксама віры́дуваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)