перабыва́ць

‘перажываць, пераадольваць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перабыва́ю перабыва́ем
2-я ас. перабыва́еш перабыва́еце
3-я ас. перабыва́е перабыва́юць
Прошлы час
м. перабыва́ў перабыва́лі
ж. перабыва́ла
н. перабыва́ла
Загадны лад
2-я ас. перабыва́й перабыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перабыва́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

левітава́ць

‘пераадольваць гравітацыю без спецыяльных прыстасаванняў’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. левіту́ю левіту́ем
2-я ас. левіту́еш левіту́еце
3-я ас. левіту́е левіту́юць
Прошлы час
м. левітава́ў левітава́лі
ж. левітава́ла
н. левітава́ла
Загадны лад
2-я ас. левіту́й левіту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час левіту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераадо́львацца несов., страд. одолева́ться, побежда́ться; преодолева́ться, переси́ливаться, превозмога́ться; см. пераадо́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прахо́днасць, -і, ж.

1. Даступнасць чаго-н. для праходу.

П. балота.

2. Пра органы цела: здольнасць прапускаць што-н. праз сябе.

П. кішак.

3. Пра транспартныя сродкі: здольнасць пераадольваць дарожныя перашкоды.

Аўтамабіль павышанай праходнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. Узмацніць (узмацняць), паскорыць (паскараць).

Ф. пуск станцыі.

2. Пераадолець (пераадольваць) якую-н. перашкоду або рубеж праціўніка.

Ф. пераправу.

|| наз. фарсі́раванне, -я, н.

Ф. ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

процідзе́янне, ‑я, н.

Дзеянне, якое перашкаджае другому дзеянню, накіравана супраць яго. Процідзеянне варожай сіле. □ Беларускай савецкай літаратуры даводзілася пераадольваць розныя перашкоды, у тым ліку свядомае процідзеянне з боку выразнікаў антынародных настрояў. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашко́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ко́д, ж.

1. Тое, што затрымлівае якія-н. дзеянні або развіццё чаго-н., стаіць на шляху ажыццяўлення чаго-н.

Пераадольваць перашкоды.

Бюракратычныя перашкоды.

2. Тое, што перагароджвае шлях, затрымлівае перамяшчэнне.

Паласа перашкод (мясцовасць са штучнымі канавамі, загародамі і пад.; спец.). Бег з перашкодамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прахо́днасць, ‑і, ж.

1. Даступнасць чаго‑н. для праходу, праезду, пераправы. Праходнасць балота.

2. Спец. Здольнасць прапускаць што‑н. (пра органы чалавека ці жывёлы). Праходнасць кішак.

3. Спец. Здольнасць транспартных сродкаў пераадольваць усякія дарожныя перашкоды. Праходнасць аўтамашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хра́брасць, ‑і, ж.

Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага. Працавалі з храбрасцю юнацкай, Формулы зубрылі на хаду. Панчанка. [Дзед:] — А медалі гэтыя дадзены мне за праяўленую ў баях выключную храбрасць... Лынькоў.

•••

Для храбрасці — каб надаць сабе смеласці, падбадзёрыць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переша́гивать несов.

1. пераступа́ць, перахо́дзіць;

2. перен. (о чувстве) пераадо́льваць;

3. (о времени, пространстве) перасяга́ць, пераступа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)