Пахадзя́ка ’старац, бадзяга’ (Касп.), ’пасялуха’ (шум., Сл. ПЗБ), смарг. пахадыка ’тс’, паст. ’жабрак’ (там жа). Да пахаджаць < хадзіць (гл.). Аб суф. -яка гл. Сцяцко, Афікс. наз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пату́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Час ад часу, злёгку тупаць. Патупваць ад марозу.

2. Хадзіць, тупаць туды-сюды, пахаджаць. Сярод дзяўчат і хлопцаў рупліва патупваў стары Васіль Тумаш, з блішчастай сякерай за поясам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поха́живать несов., разг.

1. (ходить не торопясь) пахаджа́ць, пахо́джваць, паха́джваць;

2. (приходить навещать) хадзі́ць, пахо́джваць; (часто) учашча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паха́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і пахаджаць. На гэты раз чытанне штось не ладзілася, і Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, пахаджваў па пакоі і думаў. Колас. Толькі цяпер я заўважыў, што сярод статка важна пахаджвае на сваіх высокіх нагах даўганосы гаспадар балот. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)