ку́льтава-пахава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ку́льтава-пахава́льны ку́льтава-пахава́льная ку́льтава-пахава́льнае ку́льтава-пахава́льныя
Р. ку́льтава-пахава́льнага ку́льтава-пахава́льнай
ку́льтава-пахава́льнае
ку́льтава-пахава́льнага ку́льтава-пахава́льных
Д. ку́льтава-пахава́льнаму ку́льтава-пахава́льнай ку́льтава-пахава́льнаму ку́льтава-пахава́льным
В. ку́льтава-пахава́льны (неадуш.)
ку́льтава-пахава́льнага (адуш.)
ку́льтава-пахава́льную ку́льтава-пахава́льнае ку́льтава-пахава́льныя (неадуш.)
ку́льтава-пахава́льных (адуш.)
Т. ку́льтава-пахава́льным ку́льтава-пахава́льнай
ку́льтава-пахава́льнаю
ку́льтава-пахава́льным ку́льтава-пахава́льнымі
М. ку́льтава-пахава́льным ку́льтава-пахава́льнай ку́льтава-пахава́льным ку́льтава-пахава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рытуа́льна-пахава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рытуа́льна-пахава́льны рытуа́льна-пахава́льная рытуа́льна-пахава́льнае рытуа́льна-пахава́льныя
Р. рытуа́льна-пахава́льнага рытуа́льна-пахава́льнай
рытуа́льна-пахава́льнае
рытуа́льна-пахава́льнага рытуа́льна-пахава́льных
Д. рытуа́льна-пахава́льнаму рытуа́льна-пахава́льнай рытуа́льна-пахава́льнаму рытуа́льна-пахава́льным
В. рытуа́льна-пахава́льны (неадуш.)
рытуа́льна-пахава́льнага (адуш.)
рытуа́льна-пахава́льную рытуа́льна-пахава́льнае рытуа́льна-пахава́льныя (неадуш.)
рытуа́льна-пахава́льных (адуш.)
Т. рытуа́льна-пахава́льным рытуа́льна-пахава́льнай
рытуа́льна-пахава́льнаю
рытуа́льна-пахава́льным рытуа́льна-пахава́льнымі
М. рытуа́льна-пахава́льным рытуа́льна-пахава́льнай рытуа́льна-пахава́льным рытуа́льна-пахава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

катафа́лк, ‑а, м.

1. Пахавальная калясніца для труны. Найбольш паважаныя грамадзяне горада прыстойным, хоць і нястройным гуртам ішлі за катафалкам. Самуйлёнак. Звычайна, калі паміраў хто з заможных людзей, яго прывозілі хаваць на спецыяльным катафалку. А. Александровіч.

2. Узвышэнне, падстаўка для труны.

[Іт. catafalco.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панегі́рык ’у Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага; празмерна хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 75), з рус. панеги́рик ’тс’, дзе праз польск. panegiryk з лац. panēgyricus < грэч. πανηγυρικός: πανήγυριθ ’усеагульны народны сход’ (гл. Фасмер, 3, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панегі́рык, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага.

2. Празмерна хвалебны водзыў аб кім‑, чым‑н. [Генадзь:] — Яна [Міхаліна] прамову рыхтуе ў гонар завуча. Урачысты панегірык. Шамякін. // Пра літаратурны твор, які з’яўляецца хвалебным водзывам аб кім‑, чым‑н., пахвалой каго‑, чаго‑н. Панегірыкам, напрыклад, можна назваць рэцэнзію, у якой даецца занадта завышаная.. ацэнка таму ці іншаму літаратурнаму твору. А. Макарэвіч.

[Грэч. panēgyrikos (logos) — прамова на ўрачыстым сходзе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́вад1 ’правадыр, камандзір’ (Шн.). Нулявы дэрыват ад право́дзіць; параўн. і ўкр. провідні́к ’праваднік, кіраўнік’, польск. przewodnik ’тс’, przewód ’важак’ (рыбаводны тэрмін).

Про́вад2 ’дрот для перадачы электрычнага току’ (ТСБМ). Запазычанне або калька рус. про́вод у тым жа значэнні.

Про́вад3, про́вады, про́воды ’пахаванне, хаўтуры’ (Нас., Касп.; лях., Сл. ПЗБ; ТС), ’радаўніца’ (Сцяшк. Сл.). Укр. про́відпахавальная працэсія’, рус. про́воды сярод іншых значэнняў ’пахаванне, хаўтуры; радаўніца’, чэш. provod ’другая нядзеля пасля Пасхі’. Этымалогія ідэнтычная провад1; больш падрабязна гл. право́дная нядзеля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твары́ць1 ’ствараць’, ’дзеяць, рабіць, здзяйсняць’, ’чыніць, вырабляць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’вычвараць, непакоіць, здзіўляць; чыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян.), ’тварыць, ствараць’ (Сержп. Прымхі), творы́ць ’вытвараць’ (ТС), творы́ті ’тварыць, складаць’ (Вруб.), ст.-бел. твори́ти, творы́ти ’тварыць, рабіць, чыніць’ (XV ст., КТС). Укр. твори́ти, рус. твори́ть, польск. tworzyć, н.-луж. tworiś, в.-луж. tworić, чэш. tvořit, славац. tvoriť, славен. tvoriti, серб.-харв. тво̀рити, балг. творя́, макед. твори, ст.-слав. творити ’тс’. З прасл. *tvoriti ’тварыць’, суадноснае з *tvorъ ’твор’, якое звязана з *tvarъ ’твор, стварэнне’ (з іншым вакалізмам). Прасл. *tvoriti роднаснае да літ. tvérti ’абгароджваць; перавязваць; хапаць; фарміраваць, ствараць’, turė́ti ’трымаць; мець’, ãptvaras ’агароджа’, tvártas ’хлеў’, лат. tver̂t ’хапаць, лавіць’, tvarsît ’тс’, turêt ’трымаць’, прус. turīt ’мець’, грэч. σορόςпахавальная урна; труна’ на падставе і.-е. *tu̯er‑ ’хапаць; абгароджваць’ (Фасмер, 2, 34; ЕСУМ, 5, 533; Чарных, 2, 231; Брукнер, 587; Махэк₂, 662–663; Шустар-Шэўц, 1565). Мяркуецца, што на базе канкрэтных значэнняў ’схапіць, трымаць, браць’ праз ’акружаць, акаляць, агароджваць’ развіліся абстрактныя значэнні ’кшталтаваць, афармляць, фармаваць’ і ’тварыць, ствараць’ (Борысь, 656). Параўн. твэ́рыць, гл.

Твары́ць2 ’захаваць, ахінаць вулей на зіму’ (петрык., Яшк. Мясц.), твары́ць ву́лей ’рыхтаваць вулей пад рой’ (Стан., Некр.), творы́ць ’класці ў вулей прынаду для пчол’ (ПСл), творы́ць борць ’апырскваць сярэдзіну борці спецыяльным растворам’ (Маш.), тво́рыць ’пырскаць, крапіць вулей прымацкай для прываблівання пчол’, ’прыбіраць (у хаце)’ (ТС). Параўн. польск. tworzyć ’рабіць, працаваць каля пчол (у лесе)’. Да папярэдняга (гл.), спецыялізацыя семантыкі на аснове значэння ’акружаць, абгортваць, агароджваць’ з далейшым развіццём ’дбаць, даглядаць’.

Твары́ць3 ’думаць, уяўляць’: я тварыла што месяц усходзіць, аж то мой татэчка па дворэ ходзіць (барыс., Кольб.). Да тварыць1, параўн. польск. tworzyć ’прыдумваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)