актуа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі важны для данага моманту; такі, які адпавядае сучаснаму, надзённы. Актуальнае пытанне. □ Пляханаў ухітрыўся трактаваць гэту тэму [анархізм і сацыялізм], зусім абышоўшы самае актуальнае, злабадзённае і палітычна найбольш істотнае ў барацьбе супраць анархізму, іменна адносіны рэвалюцыі да дзяржавы і пытанне аб дзяржаве наогул! Ленін.
2. Спец. Які сапраўды існуе, праяўляецца; проціл. патэнцыяльны. Актуальная кіслотнасць.
[Лац. actualis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уя́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе не ў сапраўднасці, а ва ўяўленні. Уяўная небяспека. □ [Рахункавод] здзьмухнуў са стала ўяўны пыл. Пянкрат. Паслужыўшы арганістам, ён [бацька] нагледзеўся на жыццё ксяндзоў, на іх уяўную святасць і стаў перакананым атэістам. Мядзёлка. І ні разу.. [Алесь] не прамінаў, каб дазнацца прычыну тых страхаў. А іх — яўных і ўяўных — хапала тады. Ваданосаў.
2. Які толькі ўяўляецца; тэарэтычна мажлівы, патэнцыяльны. Уяўная лінія. □ Для Вабейкі ж уяўны прыезд брата быў важны козыр, каб вытлумачыць, каму трэба, чаму ён надумаў будаваць дом у Лашычах. Хадкевіч.
•••
Уяўны лік гл. лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)