◎ *Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгуваць ’паляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць з укр. пільгувати ’аблягчаць, паслабляць’ і рус. дыял. пелеговать ’біць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск. pielęgować, ріеіе‑ gować ’даглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням. pflegen (Брукнер, 468).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разжима́ть несов.
1. (кулак) расціска́ць, раскаме́чваць, разніма́ць;
2. (зубы) расшчэ́пліваць, разніма́ць; (губы) расту́льваць;
3. (пружину и т. п.) распуска́ць, адпуска́ць, паслабля́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.). Прывесці (прыводзіць) у стан паралічу, выклікаць (выклікаць) параліч. У яго паралізавана рука. / у безас. ужыв. У выніку кантузіі яму паралізавала ногі. // перан. Прывесці (прыводзіць) у аняменне, нерухомасць. Відаць страх, які адразу паралізаваў дыверсанта, быў ужо пераадолены ім. Гамолка. / у безас. ужыв. Я адчуў, як ад страху агортвае мяне хваля холаду і здранцвення. Мне спачатку паралізавала ногі, потым зайшлося сэрца, запякло ў скронях. Карпюк.
2. перан. Пазбавіць (пазбаўляць) здольнасці, магчымасці дзейнічаць; паслабіць (паслабляць) сілу, дзеянне чаго‑н. — Трэба паралізаваць нямецкія дывізіі яшчэ хаця б на некалькі тыдняў, хаця б да зімы. Шашкоў. Першая наша задача — паралізаваць чыгунку. Новікаў. Я заўсёды адчуваю старонкі позірк, ён перашкаджае, паралізуе мяне. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)