гіпербалі́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпербалы 1, багаты гіпербаламі. Гіпербалічнае параўнанне. Гіпербалічны стыль. // Перабольшаны. Гіпербалічная пахвала.
гіпербалі́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпербалы 2. Гіпербалічнае сячэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагля́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нагляднага. Мастацкая дэталь у творах Я. Брыля надае нагляднасць апісанням. Бугаёў.
2. Метад навучання, заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Супастаўленне і параўнанне — гэта своеасаблівы прыём нагляднасці [на ўроках]. Самцэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парале́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. У матэматыцы: прамая, якая не перасякае другую прамую, што ляжыць з ёй у адной плоскасці.
Правесці п.
2. перан. Параўнанне, а таксама з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (кніжн.).
Правесці п. паміж чым-н. Канкрэтнасць гістарычных паралелей.
3. Уяўная лінія перасячэння зямной паверхні плоскасцю, паралельнай плоскасці экватара.
Паралелі і мерыдыяны на геаграфічнай карце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напро́швацца несов., в разн. знач. напра́шиваться;
н. ў го́сці — напра́шиваться в го́сти;
міжво́льна ~ваецца параўна́нне — нево́льно напра́шивается сравне́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раўну́ючы,
1. Дзеепрысл. незак. ад раўнаваць.
2. (з адмоўем) у знач. пабочн. Надае значэнне прабачэння за грубае параўнанне, змякчае сэнс параўнання. Мазалі на руках зажылі скора, не раўнуючы, як на сабаку. Чарнышэвіч. — Панове! — імкнуўся прымірыць Лытка. — Чаго вы так усхадзіліся? Не раўнуючы, як куры на седале. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на параўнанні, супастаўленні чаго‑н. Параўнальны метад даследавання. □ Кантрастны, параўнальны паказ з’яў розных сфер жыцця, паказ адных з’яў на фоне другіх сапраўды ярка раскрываў і паэтызаваў тую ці іншую падзею, сітуацыю, чалавечы характар. Саламевіч.
2. Спец. Які выражае параўнанне, служыць для параўнання. Параўнальныя даданыя сказы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разгара́шыванне, разгаро́шыванне ’раскрышванне’ (Юрч. СНЛ), разгары́шываць, разгаро́шываць ’крышыць’ (там жа). Ад гаро́х праз параўнанне ’дробны, як гарох’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уподобле́ние
1. (действие) прыпадабне́нне, -ння ср. (да каго, да чаго); параўна́нне, -ння ср. (з кім, з чым); неоконч. прыпадо́бніванне, -ння ср. (да каго, да чаго); параўно́ўванне, -ння ср. (з кім, з чым);
2. (фигура сравнения) прыпадабне́нне, -ння ср.; (сравнение) параўна́нне, -ння ср.;
3. лингв. прыпадабне́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раёва́ць ’жыць у шчасці і дастатку’ (ТС). Ад рай 1 (гл.), праз параўнанне ’жыць, як у раі’, словаўтварэнне як у бедава́ць, гарава́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разго́рнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгарнуць.
2. у знач. прым. Шырокі, падрабязны. Разгорнуты даклад. Разгорнутая праграма. // У граматыцы — які мае паясняльныя словы. Разгорнутае параўнанне. Разгорнуты зваротак. Разгорнуты сказ.
3. у знач. прым. Шырока арганізаваны. Разгорнутае будаўніцтва камунізма. Разгорнутае спаборніцтва.
4. у знач. прым. Спец. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту. [Батальён] пераходзіў на палажэнне разгорнутых баявых часцей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)