узбагаці́цца, -гачу́ся, -гаці́шся, -гаці́цца; -гаці́мся, -гаціце́ся, -гаця́цца; зак.
1. Стаць багатым, разбагацець (разм.).
2. перан. Папоўніцца чым-н., стаць больш багатым па саставе, змесце і пад.
Бібліятэка ўзбагацілася новымі выданнямі.
У. вопытам.
|| незак. узбагача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. узбагачэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абнаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.
1. Стаць новым, абноўленым; набыць выгляд новага.
Свет абнавіўся.
2. Папоўніцца чымсьці новым, змяніцца.
Рэпертуар тэатра абнавіўся.
Абнавіўся склад рэдкалегіі.
3. перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца.
Цела нібы абнавілася, такое яно стала моцнае.
|| незак. абнаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. абнаўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дапо́ўніцца, ‑ніцца; зак.
Стаць паўнейшым ад дабаўлення чаго‑н.; папоўніцца. Галена пісала да Гаруса: «...Пнівадзічы я добра памятаю, выехалі мы адсюль з бацькам, як мне было гадоў восем .. А пазалетась я ўлетку была ў Пнівадзічах, у родных па бацьку, уражанне дапоўнілася». Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаўне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. папаўняць — папоўніць і стан паводле знач. дзеясл. папаўняцца — папоўніцца.
2. Тое, чым папаўняецца што‑н. (часцей пра войскі, кадры і пад.). Калі ў батальён прыйшло папаўненне, урачу прыбавілася клопатаў. Дудо. Сярод новага папаўнення, якое прыйшло ў кавальскі цэх, быў і Чыгагураў. Данілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбагаці́цца, ‑гачуся, ‑гацішся, ‑гаціцца; зак.
1. Разм. Стаць багатым, разбагацець.
2. перан. Папоўніцца чым‑н., набыць што‑н., стаць больш багатым па саставу, зместу і пад. Бібліятэка ўзбагацілася новымі выданнямі. Узбагаціцца вопытам. □ Прамысловасць горада ўзбагацілася прадпрыемствамі, якіх тут не было да вайны. Хадкевіч. Наша мастацкая проза рабіла першыя крокі тады, калі руская літаратура ўзбагацілася бессмяротнымі творамі. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)