Мату́ля 1 (ласк.) ’маці’, мату́лечка, мату́лька ’мамачка’, ’пападдзя’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС, КЭС, лаг.; гродз., горац., КЭС), светлаг. мату́ліца (лаянк.), ’маці’ (Мат. Гом.), матуля ’хрышчоная маці’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Рус. смал., маск. матуля, мату́лечка ’мамачка’, польск. matula. Прасл. паўн. matulʼa. Да маці (гл.). Аб суфіксе ‑ulʼa гл. Слаўскі, SP, 1, 110–111; Сцяцко, Афікс. наз., 173.
Мату́ля 2 (ласк.) ’дзіцятка’ (Нас.). Утворана ад матаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ulʼa (matulʼа спачатку азначала ’нешта заматанае, спавітае’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́тушка ’пападдзя’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк.; драг., КЭС). Укр. ма́тушка ’тс’, ’начальніца манастыра’. З рус. ма́тушка ’тс’.
Мату́шка 1 ’маток нітак’ (Касп.; гродз., лудз., брасл., Сл. ПЗБ). Рус. мотушка ’тс’, ’катушка з ніткамі’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 72.
Мату́шка 2 ’матавала, прылада, на якую матаюць ніткі’ (воран., Шатал., жлоб., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’прылада, на якую разматваюць ніткі з маткоў’ (навагр., Сцяшк. Сл.), рус. кастр., калін., маск., горкаўск. мотушка ’тс’, мату́шачка, мату́шычка ’нізка (грыбоў)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. арханг. матушка ’звязка абаранкаў дамашняга прыгатавання’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)