ма́сленный ма́заны (пама́заны) ма́слам (але́ем); ма́слены; см. ма́слить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обма́сленный

1. пама́заныа́слам, але́ем);

2. зашмальцава́ны; см. обма́слить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́пчык, ‑а, м.

Разм. пагард. Тып (у 7 знач.). Перада мною стаяў не страшна запушчаны Іван Дулька, а зусім мала на яго падобны чысценькі, прылізаны, як бы памазаны алеем, прыгладжаны тыпчык. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́сленный

1. пама́заны, зма́заны ма́слам; нама́заны ма́слам;

2. улаго́джаны; см. ума́слить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Месі́я ’пасланец бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць род чалавечы ад пакут’ (ТСБМ). Яшчэ ст.-рус. мессия, месия ’тс’ (XII ст.), ст.-бел. месия (XV ст.). Форма месіяш ’тс’ (Нас.), ст.-бел. месияшъ, месиашъ, мессияшъ, месыашъ ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mesyjasz ’месія’, якое праз лац. messīas ад ст.-яўр. māsziāhпамазаны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бяліць.

2. у знач. прым. Памазаны мелам; пабелены. Беленыя сцены. Беленая хата.

3. у знач. прым. Выбелены. Беленае палатно. □ Мне валошкай вышыла матуля З беленага кужалю кашулю. Вітка.

4. у знач. прым. Запраўлены малаком; забелены. Сёння, як заўсёды ў святую нядзельку, пад’еўшы добра бліноў з верашчакаю і вычысціўшы міску беленай заціркі, Гарбуз выйшаў у садок. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сленый прил.

1. ма́слены, запра́ўлены ма́слам (але́ем); (смазанный, пропитанный маслом) пама́заны ма́слам (але́ем); см. ма́слить;

2. перен. (чувствительный, сластолюбивый) разг. ма́слены;

ма́сленый взор ма́слены по́зірк;

3. перен. (слащавый, льстивый) разг. ма́слены;

ма́сленый го́лос ма́слены го́лас;

ма́сленый взгляд ма́слены по́гляд (по́зірк).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)