Нахіла́ццапад’есці’ (карэл., Марц.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэстара́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гандлёвая ўстанова, дзе можна смачна пад’есці і прыемна правесці час (іншы раз з музыкай, танцамі і пад.).

Першакласны р.

Заказаць столік у рэстаране.

|| прым. рэстара́нны, -ая, -ае.

Рэстаранныя цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насы́титься

1. (наесться) пад’е́сці, нае́сціся;

2. хим., перен. насы́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад’..., прыстаўка (гл. пад...).

Ужываецца замест «пад...» перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», напрыклад: пад’есці, пад’ельнік, пад’ём, пад’ёмны, пад’юдзіць, пад’ядаць, пад’язны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасы́та, прысл.

Поўнасцю, уволю (пад’есці, напіцца). Шапацеў і гаманіў рэдкі, але лапаткі дождж. Сырая ноч абдымала зямлю, дасыта напаіўшы яе вадою. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабэ́рляцьпад’есці’ (Сцяшк. Сл.), ’узараць’ (Жд. 2). Няясна. Магчыма, звязана з барляць ’пераліваць, узбоўтваць, працаваць без толку’ (гл.) і далей з бурліць, бурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подъе́сть сов.

1. (снизу) разг. пад’е́сці;

2. (съесть до конца) прост. з’е́сці, дае́сці, пае́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

боб¹, -у, м.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых з авальным насеннем у струках.

2. Плады гэтай расліны.

Параны б.

Бобу ў гаросе шукаць (разм., неадабр.) — рабіць што-н. недарэчнае, бяссэнсавае.

Пад’есці жалезнага бобу (разм.) — мець вялікую вытрымку, цярпенне.

Хто ў боб, хто ў гарох (разм., неадабр.) — пра нязладжаныя, няўзгодненыя дзеянні.

|| прым. бабо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нацяле́скаццапад’есці’ (Сцяц.). Няясна; магчыма, да гукапераймальнага *цялёсь!, параўн. цялёпі цялём/, што перадаюць гукі і дзеянні, якія перыядычна паўтараюцца. Не выключана, што суадносіцца з целяси, цела (гл.), параўн. целесовиты ’поўны, у целе’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́даўніца, ‑ы, ж.

Дзень на першым тыдні пасля вялікадня, калі памінаюць нябожчыкаў на магілах; звычай захаваўся ў праваслаўных як перажытак старажытнага культу памёршых. На радаўніцу насілі стравы на бацькаву магілу, каб было яму што пад’есці. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)