Пракавуліна ’маленькі завулак, пад’езд да двара’ (Юрч. Фраз. 1). Утворана ад прах (гл.) і вул‑, гл. вуліца, завулак, першаснае значэнне ’тое, што знаходзіцца перад вуліцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піло́н, ‑а, м.

Масіўная, часцей за ўсё прамавугольная калона, якая падтрымлівае аркі, скляпенні, афармляе па баках уваходы ў паркі, на масты і пад. З таго боку, дзе быў парадны пад’езд, яшчэ захаваліся чатыры пілоны з закручанымі капітэлямі. Чыгрынаў.

[Грэч. pylōn — вароты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)