падасла́ць

‘да падсцілаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсцялю́ падсце́лем
2-я ас. падсце́леш падсце́леце
3-я ас. падсце́ле падсце́люць
Прошлы час
м. падасла́ў падасла́лі
ж. падасла́ла
н. падасла́ла
Загадны лад
2-я ас. падсцялі́ падсцялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падасла́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

На́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.). Няясна, магчыма, ад насцілацьпадсцілаць, рассцілаць’, параўн. рус. настлище ’лён, расселены на сцелішчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́дсціл, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсцілаць — падаслаць ​2.

2. Тое, што падаслана, падкладзена пад што‑н. Бетон згружалі на дашчаны подсціл. Хадкевіч. [Гарвась] скалупвае дзеркачом гразь з падэшваў ботаў, доўга трэ іх аб яловы подсціл і ўзнімаецца на прыступкі. Хадановіч. // Салома, сухое лісце і пад., якімі падсцілаюць жывёлу. — Саломы? — перапытала .. [Калініха]. — Паўтара цэнтнера! Ну малайчына, сынок! Подсцілу няма, парсюкі і карова хутка ў гнаі будуць плаваць. Чарнышэвіч. Пахла завялая свірэпка на дварах, яе прыносілі ад праполатых палёў на подсціл жывёле. Лупсякоў.

3. Пласт апалых лісцяў, хвоі і пад., якія пакрываюць зямлю ў лесе. Над намі зялёныя кроны высокіх дрэў, пад намі — цёплы мох і подсціл з хваінак і лісця. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)