сняжы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Крышталік снегу ў выглядзе зорачкі. Ціха ападалі, кружыліся рэдкія сняжынкі. Лынькоў. Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Трус. З галінак сыпаліся, пабліскваючы на сонцы, сухія прамарожаныя сняжынкі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшапаце́ць, ‑паціць; зак.

Кончыць шапацець. Дакошаны лугі, адшапацела жыта, На сцежкі падаюць пажоўклыя лісты. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бізнесме́н, ‑а, м.

Дзялок, камерсант, прадпрыемец. Трывогу, трывогу б’е бізнесмен, Усюды на біржах падаюць акцыі. Вітка.

[Англ. businessman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́сны, ‑ая, ‑ае.

Такі, пры якім кулі, снарады, міны, апісваючы ў паветры крутую дугу, падаюць зверху. Павесны агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найбо́лей, прысл.

Тое, што і найбольш. З усіх птушак найболей падаюць голас [у лесе] сініцы. Звіняць бесклапотна, як званочкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі сагнуты; злёгку згорблены. Гарбаватая фігура. Гарбаваты нос. □ Відаць, як падаюць.. сукаватыя дубы, гарбаватыя бярозы, асіны. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́ля, ‑і, ж.

Разм. Красуня, прыгажуня. «Напэўна гэта і ёсць тая краля, за якою так падаюць усе хатовіцкія кавалеры», — падумаў Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабу́шы, ‑аў; адз. бабуша, ‑ы, ж.

Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Тэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заку́сачная, ‑ай, ж.

Сталоўка, у якой падаюць проста згатаваныя, звычайна халодныя стравы. Закусачная-аўтамат. □ Пачынаецца ў порце абедзенны перапынак. Грузчыкі ідуць у закусачныя, у кафетэрыі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсу́так, адз. няма.

Палавіна сутак. [Мікола:] — А ў рудніках, а пры тачках, пры станках стаяць па паўсутак, думаеш, весела, думаеш, спяваць хочацца, калі людзі падаюць ад стомы? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)